Беларуская Служба

У Беларусі чакаюцца цікавыя выбары

21.05.2020 11:00
Польская прэса зацікавілася беларускай перадвыбарчай кампаніяй.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Andrey_Popov

Штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna» напісала, што ўпершыню за апошнія 14 гадоў прадстаўнікі наменклатуры спрабуюць узяць удзел у выбарчай кампаніі.

Газета піша пра вылучэнне банкіра Віктара Бабарыкі, які доўгія гады кіраваў банкам, што належыць Газпрому. Выданне задаецца пытаннем, ці можа за ім стаяць Крэмль? Газета цытуе адказ беларускага палітолага Андрэя Лаховіча, які бачыць у Бабарыку хутчэй эфектыўнага менеджара, чым стаўленіка Масквы. Таксама выданне каментуе вылучэнне кандыдатуры Валерыя Цапкалы. Газета выстаўляе тэзу, што гэта спарынг-партнёр для Лукашэнкі.

Выданне прагназуе, што Аляксандр Лукашэнка ўлады не аддасць. Ён кантралюе падлік галасоў, што азначае, што напіша сабе чарговыя 80%. Пратэстаў вялікіх выданне не чакае. Нават калі будзе незадавальненне, беларускі кіраўнік мае тысячы верных міліцыянтаў, каб падавіць пратэсты.

юл