Беларуская Служба

Лукашэнка не аддасць улады, толькі ў спадчыну

30.06.2020 13:44
Беларускі кіраўнік будзе чапляцца за ўладу ўсімі сіламі, перакананы расійскі эксперт.
Аўдыё
  • Расійскі эксперт: Лукашэнка не аддасць мірна ўладу
Aleksander Łukaszenka
Aleksander ŁukaszenkaPAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY / SPUTNIK / KREMLIN POOL

У Беларусі працягваецца выбарчая кампанія. Улады пачалі бракаваць адданыя подпісы альтэрнатыўных кандыдатаў. Найбольш подпісаў прызнаныя несапраўднымі за Віктара Бабарыку ды Валерыя Цапкалу. Гэта сведчыць, што ў гэтых кандыдатаў Лукашэнка бачыць пагрозу. Іх будуць не рэгістраваць. Беларусі кіраўнік гатовы на ўсё, каб не аддаць уладу, кажа расійскі эксперт.

Прэзідэнцкія выбары ў гэтым годзе ў Беларусі праходзяць вельмі дынамічна. Высветлілася, што беларускае грамадства хоча перамен і вельмі незадаволенае Аляксандрам Лукашэнкам.

У сваю чаргу беларускі кіраўнік дэманструе нежаданне прызнаць сітуацыю ды чапляецца за ўладу ўсімі сіламі. Ён ідзе на ўсе магчымыя парушэнні, каб не дапусціць да таго, што 9 жніўня прагаласуюць людзі за іншага кандыдата. У краіне запушчаны махавік рэпрэсіяў, улады абапіраюцца толькі на сілавы апарат.

Гэта зусім новая сітуацыя ў Беларусі -кажа расійскі палітолаг з Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве Андрэй Суздальцаў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл