Беларуская Служба

Вітольд Юраш: Свядома ідучы на канфлікт, афіцыйны Мінск рызыкуе менш чым Варшава

17.03.2021 14:04
Ужо зараз у Генеральным консульстве Польшчы ў Брэсце, дзе яшчэ паўгода таму працавала больш за дзесяць консулаў, працуе толькі адзін.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay/Tomasz_Mikolajczyk

Паміж Польшчай і Беларуссю адбылася серыя дыпламатычных удараў. Многае кажа аб тым, што «вайна» яшчэ не скончылася. Справа таксама мае некалькі, невядомых шырокай грамадскасці, аспектаў, піша выконваючы абавязкі амбасадара Польшчы ў Беларусі ў 2010-12 гадах Вітольд Юраш, які цяпер кіруе варшаўскім Цэнтрам стратэгічных даследаванняў. Аналітычную нататку былога дыпламата надрукавалі на польскім партале onet.pl.

Магчымыя далейшыя выдаленні, улічваючы той факт, што на пачатку кастрычніка мінулага года на патрабаванне беларускага боку персанал польскіх дыпламатычных устаноў у Беларусі быў скарочаны з 50 да 18 дыпламатаў (столькі ж, колькі беларускіх дыпламатаў у Польшчы) – могуць азначаць параліч польскай дыпламатыі ў Беларусі. Ужо зараз у Генеральным консульстве ў Брэсце, дзе яшчэ паўгода таму працавала больш за дзесяць консулаў, працуе толькі адзін.

Высылка дыпламатаў, праўда, азначае толькі часовае знясіленне дыпламатычнага персаналу, бо на месца высланага дыпламата могуць быць адпраўленыя іншыя асобы. Улічваючы эфектыўнасць дзеянняў беларускай дыпламатыі, з аднаго боку, і павольныя працэдуры ў МЗС Польшчы з іншага боку, афіцыйны Мінск рызыкуе менш, лічыць Вітольд Юраш.

Другі палітычны аспект справы заключаецца ў тым, што Мінск, ідучы на канфлікт з Варшавай, відаць, імкнецца да эскалацыі напружанасці. Ужо цяпер Польшча (і Літва) прадстаўленыя ў Беларусі на ўзроўні charge d'affaires, а не амбасадараў. 

Важна адзначыць, што амбасадары ЕЗ, якія ў знак салідарнасці са сваімі калегамі з Польшчы і Літвы пакінулі Беларусь, ужо паспелі вярнуцца ў Мінск, а Францыя наважылася паслаць туды новага амбасадара. Мабыць, гэты стан рэчаў адпавядае Мінску.  Мы азнаёмілі вас з урыўкам аналітычнай нататкі кіраўніка Цэнтру стратэгічных даследаванняў, колішняга польскага дыпламата ў Беларусі Вітольда Юраша. Цалкам аналіз дыпламатычнага канфлікту на лініі Мінск-Варшава надрукаваны на партале onet.pl.

эж

Генеральны консул Польшчы развітаўся з Гроднам

13.03.2021 07:09
Яраслаў Ксёнжэк лічыць, што рашэнне, якое прынялі беларускія ўлады, няслушнае. 

Саюз палякаў Беларусі рыхтуецца да ўзмоцненага ціску

14.03.2021 12:50
«Улады ваююць з грамадствам унутры краіны, а для гэтага патрэбныя ворагі з Захаду».

Лукашэнка ладзіць правакацыі супраць палякаў у Беларусі

16.03.2021 16:11
Набірае абароты дыпламатычная вайна паміж Польшчу ды Беларуссю. Адбываецца ўзаемнае выдаленне дыпламатаў.