Беларуская Служба

Украіна вярнула частку грошай, якія ўкраў беглы прэзідэнт

05.05.2021 14:43
Праз сем гадоў пасля звяржэння Януковіча ўкраінскія ўлады ўсё яшчэ дакладна не ведаюць, колькі ўкраў былы прэзідэнт.
Wiktor Janukowycz
Wiktor JanukowyczA_Lesik/Shutterstock.com

Кіеў заявіў, што ўдалося яму вярнуць у скарбніцу 1,5 млрд долараў, якія ўкраў былы прэзідэнт Віктар Януковіч – паведамляе Rzeczpospolita. Віцэ-міністр замежных спраў Яўген Енін адзначыў, што гэта не нейкія міфічныя дзяржаблігацыі, а 1,3 млрд долараў наяўнымі і каля 200 мільёнаў у аблігацыях.

Праз сем гадоў пасля звяржэння Януковіча ўкраінскія ўлады ўсё яшчэ дакладна не ведаюць, колькі ўкраў былы прэзідэнт. Чатыры гады таму суд у Краматорску дазволіў канфіскаваць аблігацыі, якія належалі Януковічу. Гэта, відаць, і ёсць тыя грошы, пра якія казаў віцэ-міністр. Вяртанне грошай дзяржаве цягнулася так доўга, паколькі шмат суб’ектаў падавала ў суд позвы з патрабаваннем іх вярнуць.

Эксперты звязваюць заяву Еніна з расправай з усім прарасійскім лобі на Данбасе, якая пачалася ў лютым, калі была закрытая тэлестанцыя, што належыць сваяку Паціна, Віктару Медведчуку. Прэзідэнт Зяленскі наклаў санкцыі на групу палітыкаў, блізка звязаных з Крамлём, а таксама на самога Януковіча.

Енін таксама заявіў, што ўдалося вярнуць украдзеныя грошы, якія трапілі ў ЗША. 600 тыс долараў былі вернутыя Украіне перад візітам высокапастаўленых амерыканскіх чыноўнікаў – дзяржсакратара і яго намесніка. Аднак гэта маленькая сума, у параўнанні хаця б з бюджэтным дэфіцытам – 25 млрд долараў. У ЗША застаецца шмат фінансавых актываў, якія належаць Януковічу і яго людзям. Але вяртанне іх ва Украіну – гэта няпростая задача, якую пакуль што не ўдалося вырашыць.

 нг