Беларуская Служба

Ізраіль разважае ўваход у Сектар Газа

14.05.2021 16:29
Гэта ж не першы канфлікт між Ізраілем і Палестынай, апошні з іх меў месца ў 2014 годзе і трываў 7 тыдняў.
Выбух аднаго са снарадаў у Сектары ГазаPAP/AA/ABACA

Кожны дзень з Сектара Газа, які знаходзіцца пад кантролем прызнанай тэрарыстычнай арганізацыі Хамас, ляціць у напрамку Ізраіля паўтысячы снарадаў. 90% з іх удаецца перахапіць гэтак званаму «жалезнаму купалу», які абараняе ад атакаў асноўныя гарады краіны, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

Паводле слоў былога кіраўніка ізраільскіх спецслужбаў Эфраіма Галевы, войска рыхтуецца нават да таго, каб увайсці ў аўтанамічную зону ў Сектары Газа і спрабаваць перамагчы Хамас. Ключовая ў гэтым пытанні будзе падтрымка грамадства. Калі народ будзе гатовы да непазбежнай ахвяры, армія можа вырашыць увайсці ў Сектар Газа, а калі настроі грамадства не дазволяць рызыкаваць жыццём вайскоўцаў, можна дачакацца перамоваў. Гэта ж не першы канфлікт між Ізраілем і Палестынай. Апошні з іх меў месца ў 2014 годзе і трываў 7 тыдняў. Закончыўся забойствам лідара Хамасу шэйха Ахмада Ясіна. І хоць гэта прымалася як поспех, бо Хамас страціў свайго лідара, у рэшце рэшт прывяло да зменаў у арганізацыі і пачатку супрацы з іранскім урадам і арганізацыяй Хезбала. Чарговыя забойствы лідараў маглі б у выніку прывезці да новых саюзаў палестынцаў.

У сваю чаргу момант канфлікту вельмі нязручны. Ён пачаўся з таго, што ізраільскія ўлады хацелі выкінуць з кватэраў некалькі палестынскіх сем’яў з усходняй часткі Ерусаліма. Пасля ж ізраільская паліцыя ўвайшла ў галоўную мячэць святога горада трох рэлігій – Ал Акса – у апошняе набажэнства Рамадану, святога месяца мусульман. Такім чынам да палітычнага канфлікту далучылася вельмі моцная рэлігійная спрэчка, чытаем у газеце Rzeczpospolita.

аев