Беларуская Служба

Вялікая сямёрка з Байдэнам зноў стала моцнай

14.06.2021 15:10
Клуб Вялікай сямёркі, самых індустрыялізаваных краінаў свету, хоча зноў паказаць, што ён важны і можа вызначаць напрамак сусветнай палітыкі, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.
Фота з саміту Вялікай сямёркіPAP/EPA/GUIDO BERGMANN/BPA HANDOUT

Сустрэча, якая адбылася ў Корнуалі, які з’яўляецца часткай Вялікабрытаніі, была магчымасцю стварыць новыя праграмы па перадухіленні наступстваў пандэміі і распрацоўкі новай палітыкі супрацы і супрацьстаяння на глабальным форуме. Джо Байдэн на пасадзе прэзідэнта ЗША вярнуў Вялікай сямёрцы яе ранейшае становішча і дазволіў ствараць яшчэ больш амбітныя планы, казала пасля саміту Ангела Меркель.

Тэматыка сустрэчы факусіравалася на Кітаі. Палітыкі выпрацавалі супольную пазіцыю ў дачыненні да спрэчных пытанняў, як сітуацыя ўйгураў у правінцыі Сіньцзян, дзеянні ў Ганконгу ды на Паўднёвакітайскім моры. Саміт таксама звярнуў увагу на неабходнасць расследаваць сапраўдныя прычыны распаўсюду каранавіруснага захворвання. Паводле некаторых навукоўцаў, у апошнім часе тэзіс аб лабараторным паходжанні віруса зноў стаў абмяркоўвацца.

Дзяржавы прынялі таксама рэзалюцыю па пытаннях зменаў клімату. Паводле планаў, да канца наступнага дзесяцігоддзя (30-х гадоў 21 стагоддзя) яны адмовяцца ад вугалю. Астатнюю частку свету такія змены чакаюць да 2050 года. Адначасова дзяржавы Вялікай сямёркі плануюць увесці сваю праграму інвестыцый у бяднейшых рэгіёнах свету. Гэтак званая «лепшая адбудова» павінна стаць альтэрнатывай для кітайскага «аднаго пояса і адной дарогі», больш экалагічнай і мадэрнізаванай. Незадавальненне і пратэсты эколагаў выклікае аднак факт, што, паводле Белага дому, большасць сродкаў на падобныя ініцыятывы павінна накіроўвацца са сродкаў прыватных, а не дзяржаўнага бюджэту, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

аев