Беларуская Служба

Палітолаг: Ад сустрэчы Пуціна з Байдэнам аддавала нафталінам

17.06.2021 15:27
Расійскі палітолаг, дацэнт Кафедры міжнародных адносінаў Санкт-пецярбургскага ўніверсітэту Ігар Грэцкі разважае пра вынікі сустрэчы Пуціна і Байдэна.
Аўдыё
  • Расійскі палітолаг, дацэнт Кафедры міжнародных адносінаў Санкт-пецярбургскага ўніверсітэту Ігар Грэцкі аналізуе вынікі сустрэчы Пуціна і Байдэна.
Władimir Putin, Joe Biden
Władimir Putin, Joe BidenFoto: PAP/EPA/PETER KLAUNZER

У Жэневе адбылася сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША. Напярэдадні перамоваў бакі агучвалі дэманстратыўная заніжаныя чаканні ад іх. Вяртанне амбасадараў у Вашынгтон і Маскву, а таксама прыянццё супольнай няўцямнай пазіцыі пад назвай «Стратэгічная стабільнасць» сведчаць аб тым, што такія чаканні праўдападобна спраўдзіліся.

Расійскі палітолаг, дацэнт Кафедры міжнародных адносінаў Санкт-пецярбургскага ўніверсітэту Ігар Грэцкі, аналізуючы вынікі сустрэчы Пуціна і Байдэна, заважыў, што адчуваўся пах нафталіну:

-Калі на Захадзе ёсць нейкая надзея на тое, што ў Расіі будуць перамены да лепшага, што магчымая павольная і паступовая дэмакратызацыя, тады паўстаюць нейкія праекты, кшталту «Партнёрства дзеля мадэрнізацыя», «Чатыры прасторы». Цяпер павестка дня істотна скарацілася. Зноў стрыжнем стала «Стратэгічная стабільнасць», тыя тры абзацы, якія яны з сябе выдалі. Па сутнасці размаўляць няма аб чым. У савецкія часы сітуацыя была зусім іншая. Аднак зараз зноў была здзейснена спроба прадаць грамадскасці пагрозы ядзернай вайны, якая на самой справе немагчымая. Вядома, у абсалютысцкіх рэжымах існуе магчымасць развязвання войнаў, але ядзерную зброю немагчыма проста выкарыстаць. У працэсе прыняцце рашэння аб пачатку ядзернай атакі задзейнічана многа людзей, працэдур і шыфраў. Нам зноў намагаюцца падаць гэту праблему ў якасці асноўнай тэмы. На самой справе ў глабальным парадку дня такога пытання, як выкарыстання ядзернай зброі ЗША супраць Расіі, ці Расіі супраць ЗША сёння не існуе. Такія вынікі саміту, як па мне, пахнуць нафталінам. Гэта было актуальна 50-60 гадоў таму, але зараз гэта ўжо неактуальна. Адметна, што ў Еўропе палітыкі старога пакалення жвава адгукаюцца на гэта, але свет з таго часу моцна змяніўся. Цяпер эліты аўтарытарных краінаў добра інтэграваныя ў заходні свет, у адрозненні ад камуністычных папярэднікаў, якія верылі ў сацыялізм. Ніхто не збіраецца знішчаць сваю будучыню і будучыню сваіх дзяцей, накіроўваючы ракеты на сталіцу ЗША.

Сустрэча Пуціна і Байдэна адбывалася ў кантэксце вялікага турнэ амерыканскага прэзідэнта ў Еўропу (Саміт «Вялікай сямёркі», Саміт НАТА). Байдэн шматкроць паўтараў, што ЗША «вяртаюцца за стол», чым вылікаў жывы энтузіязм еўрапейскіх хаўруснікаў. Адначасова з гэтым адміністрацыя ЗША адмовілася працягваць ціск на Nord Stream 2. Што саміт у Жэневе варожыць менавіта Усходняй і Цэнтральнай Еўропе?

-Усё ж такі я бы не стаў сыходзіць у кантэкст падзелу на Заходнюю і Усходнюю Еўропу. Польшча, іншыя краіны рэгіёну ўжо даўно з’яўляюцца часткай ЕЗ і НАТА. Для Байдэна пытанне Паўночнага патоку 2 не з’яўляецца прынцыповым. Ён з лёгкасцю ад яго адмовіцца, калі гэта прынясе яму значна больш карысці. На дадзены момант для Вашынгтону склеіць хаўрус, адрамантаваць усё тое, што было паламана Трампам, аднавіць давер еўрапейскіх хаўруснікаў, пацвердзіць тыя гарантыя, які Вашынгтон прадстаўляў еўрапейцам, – важнейшая задача. Асноўная мэта, якую ставіць сабе Байдэн – гэта аднавіць пазіцыю ЗША, як лідара заходняга свету. Гэта было нязменна да прэзідэнцтва Трампа, і зараз для Байдэна гэта стала асноўнай мэтай, важнейшай за Паўночны паток 2. Лічу, што не варта перабольшваць адсутнасць санкцыяў ЗША ў дачыненні да газаправоду, бо адзінства заходняга свету на фоне тых пагроз, якія агучыў Байдэн (Кітай, Расія) з’яўляецца значна важнейшым. Усе саміты з удзелам Байдэна выдатна прадэманстравалі прыярытэты яго замежнай палітыкі.

Падчас саміту ў Жэневе ўпершыню на ўзроўні прэзідэнтаў ЗША і Расіі ўздымалася пытанне Беларусі. Ці гэта можа прывесці да зменаў падыходу Крамля да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі?

-Так, сапраўды тэма Беларусі ўздымалася на гэтым саміце. Я не думаю, што нейкія змены хутка адбудуцца. Зазвычай пасля такіх самітаў заўважныя вынікі надыходзяць праз некалькі месяцаў. Адразу вынікаў не будзе. Цяпер для Пуціна Белаурсь з’яўляецца ў пэўным сэнсе разменнай манетай, кшталту Паўночнага патоку 2 для Байдэна. Асноўнае розніца заключаецца ў тым, што для Пуціна важна, каб транзіт улады ў Беларусі адбываўся павольна і без геапалітычнай афарбоўкі, выбару арыентацыі Беларусі паміж Захадам і Усходам. Транзіт улады ў Беларусі, у яго разуменні, павінен прайсці не балюча для Крамля, каб у беларускага грамадства не было ніякіх надзеяў, што сутнасць рэжыму, дух рэжыму атрымаецца змяніць. Перамен мы зараз не ўбачым. На дадзеным этапе Беларусь з’яўляецца важным пытаннем у знешняй палітыцы Расіі. Калі перамены і адбудуцца то толькі праз год-паўтары, не раней.

Расійскі палітолаг Ігар Грэцкі разважаў на нашых хвалях пра вынікі сустрэчы Пуцін-Байдэн. Размову запісаў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё! 

У Швейцарыі праходзіць сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Расіі

16.06.2021 15:33
Дыскусія будзе доўжыцца каля пяці гадзін, у ёй прымаюць удзел дэлегацыі абедзвюх краін.

Байдэн і Пуцін прынялі агульную пазіцыю адносна стратэгічнай стабільнасці

17.06.2021 08:12
Пасол Расіі вернецца ў Вашынгтон, а амерыканскі – у Маскву, а дзве краіны пачнуць кансультацыі на ўзроўні Міністэрстваў замежных спраў. 

Джо Байдэн і Уладзімір Пуцін абмяняліся падарункамі, у тым ліку буйвалам і канцтаварамі

17.06.2021 10:55
Другі падарунак – спецыяльна зробленая пара сонцаахоўных акуляраў Aviator фірмы Randolph USA - распазнавальнм знак Джо Байдэна.