Беларуская Служба

Амерыканскія комплексы Patriot сёлета будуць перакінутыя ў Польшчу

04.01.2022 10:13
Комплексны  Patriot пачаткова будуць размешчаны ў Торуні, а ў сярэдзіне наступнага года іх даставяць у Сохачэў, там батарэі стануць на баявое дзяжурства.
MIM-104 Patriot -
MIM-104 Patriot - ілюстраційне фотоKrystian Maj / Forum

У 2022 годзе ў Польшчу будуць перакінутыя амерыканскія комплексы супрацьракетнай абароны Patriot. Таксама сёлета магчыма пастаўка першых танкаў Abrams, яшчэ адной партыі танкаў Leopard, таксама не выключаецца падпісанне некалькіх важных кантрактаў на ўзбраенне, піша ў аўторак Dziennik Gazeta Prawna.

Плануецца, што ў кастрычніку ў Польшчу будуць дастаўленыя элементы комплекса Patriot, які будзе адказваць за абарону краіны ад ракет праціўніка. Дамова коштам амаль 5 млрд долараў была падпісана амаль чатыры гады таму, у сакавіку 2018 года. Пераважная большасць гэтай сумы Польшча ўжо выплаціла.

Комплексны супрацьракетнай абароны Patriot пачаткова будуць размешчаны ў Торуні і ваколіцах, а ў сярэдзіне наступнага года будуць дастаўлены ў Сохачэў, дзе будуць сертыфікаваны і ў выніку стануць на баявое дзяжурства. Яго будуць несці дзве батарэі, то-бок, чатыры агнявыя блокі, хаця спачатку казалі пра тое, што такіх батарэй у Польшчу будзе дастаўлена восем.

Сярод тэхнікі, якая ў 2022 годзе паступіць у польскае войска, навінкай стануць танкі Abrams. Паводле заявы генеральнага камандавання Узброеных Сіл, Польшча павінны атрымаць першыя 28 адзінак. Усяго ў наступныя гады будзе дастаўлена 250 такіх танкаў. Варта нагадаць, піша Dziennik Gazeta Prawna, што канчатковы кантракт на пастаўку танкаў з амерыканскім бокам не падпісаны. Аднак, рызыка таго, што амерыканскі Кангрэс выступіць супраць гэтай здзелкі, мінімальная.

Што тычыцца танкаў Leopard, то, хутчэй за ўсё, будзе пастаўлены яшчэ дзясятак мадэрнізаваных Leopard 2PL, але пакуль пастаўкі спазняюцца. Польская вайсковая прамысловасць здольная мадэрнізаваць каля такіх 20 танкаў штогод, пісалі на старонках выдання Dziennik Gazeta Prawna.


Былы начальнік польскага Генштаба: Мы купляем 250 танкаў? У Расіі 20 тысяч

29.10.2021 15:45
Сёння для таго, каб армія была эфектыўнай, колькасць не істотная, галоўнае – якасць, заявіў былы начальнік Генштаба генерал Мечыслаў Гокул.

Эксперты: Рэформа Войска Польскага неабходная

10.11.2021 10:31
Масква вядзе інтэнсіўную гібрыдную вайну, і гэта істотна павялічвае рызыку ўзнікнення канфлікту, папярэджваюць аналітыкі.