Беларуская Служба

Палітолаг: Рэжым Лукашэнкі будзе рэалізоўваць сцэнар РФ

19.01.2022 16:17
Пра геапалітычнае палажэнне Беларусі перад абліччам магчымага ўварвання пуцінскай Расіі ва Украіну разважае  палітолаг Агнешка Легуцкая.
Ілюстративне фотоPixabay License

Расія працягвае пагражаць Украіне ваенным уварваннем. Адначасова Крэмль патрабуе гарантый таго, што блок НАТА не будзе пашырацца на ўсход і выведзе войскі з Цэнтральнай Еўропы, якая ўжо ўваходзіць у склад арганізацыі. Гэтыя патрабаванні калектыўны Захад лічыць непрымальнымі.

Нягледзячы на тое, што пра сапраўдныя войны не размаўляць месяцамі, месяцамі не пужаюць імі па тэлебачанні, а спакваля рыхтуюцца і атакуюць (дастаткова прыгадаць папярэднія агрэсіі РФ супраць Грузіі і Украіны), нельга недаацэньваць пагрозу, якая сыходзіць ад пуцінскага рэжыму, кажа польская палітолаг, прафесар Агнешка Легуцкая:

-У мяне зараз складваецца моцнае ўражанне, што цяперака Расія намагаецца пераглядзець статус-кво, перайначыць, паводле свайго бачання, сусветны парадак. З пункту гледзішча гаспадароў Крамля, цяперашні сусветны парадак трэба знішчыць, ён не адпавядае іх інтарэсам. У Маскве перакананыя, што ў 1990-ыя яны былі занадта слабыя, каб уплываць на міжнародны парадак, тады яны не маглі прымусіць захад да падпарадкавання сваім інтарэсам, гэта захад уплываў на Расію, так лічаць у Крамлі. Там з’явілася ўражанне, што яны моцныя, надышоў той момант, калі можна «адлюстраваць» тое, што, на іх думку «калектыўны захад» рабіў з Расіяй у 1990-ыя. Зараз Расія намагаецца, выкарыстоўваючы інструментарый мілітарнага ціску, змяніць сусветны лад. У сувязі з гэтым і адбываюцца бясконцыя перасоўванні войскаў РФ да мяжы з Украінай, але таксама зараз расійскія войскі перакідваюцца і на тэрыторыю Беларусі. Будзе адбывацца эскалацыя, рост напружанасці, не выключаецца і сцэнар вялікай вайсковай эскалацыі.

Гаворачы аб магчымай агрэсіі Расіі супраць Украіны, нельга выпускаць з-пад увагі рэжыму Лукашэнкі. Ці варта баяцца ваенных вучэнняў, якія пройдуць у Беларусі на мяжы з Украінай у сярэдзіне лютага? Нейкая састарэлая вайсковая тэхніка УС Расіі ўжо з'явілася ў Беларусі. Рэжым Лукашэнкі нясе пагрозу Украіне?

-Зараз добра бачна, што Лукашэнка ўжо перастаў быць самастойным актрам міжнароднай палітыкі, палітыкі бяспекі. Узурпатар Беларусі перастаў прымаць самастойныя рашэнні, зараз ён выконвае загады Уладзіміра Пуціна. Бачанне РФ міжнароднай палітыкі, сферы сваіх уплываў, правілаў гульні на міжнароднай арэне а таксама фобіі цалкам зразумелыя Лукашэнку, ён да гэтага дастасоўваецца і намагаецца гэту карціну свету падтрымліваць. У сувязі з гэтым я лічу, што Беларусь перастала быць суверэннай дзяржавай, рэжым Лукашэнкі будзе рэалізоўваць сцэнар РФ.

Акурат цяпер у Мінску пачаў працу новы амбасадар РФ Барыс Грызлоў – блізкі паплечнік Пуціна, колішні кіраўнік МУС, прадстаўнік Расіі ў Мінскай кантактнай групе па Данбасу і адзін з шэфаў кіроўнай партыі «Адзіная Расія». Пра што сведчыць гэтая кадравая змена? Магчыма з працэсам «абвастрэння» так званай інтэграцыі? Аб арганізацыі транзіту ўлады ў Беларусі, які пачнецца пасля рэферэндуму?

-Расія аднак павінна пільнаваць так званы працэс інтэграцыі з Беларуссю, нягледзячы на адсутнасць суверэннасці, рэжым Лукашэнкі ўсё адно намагаецца сабатаваць гэты працэс, баронячы той палітычны лад, які ён стварыў. Адно з асноўных патрабаванняў Пуціна – зацвердзіць новую канстытуцыю на ўзор новаўвядзенняў у канстытуцыю РФ. Аляксандр Лукашэнка гэтага не робіць, а замяшчае патрабаванне Пуціна ўласным праектам з УНС, з рэферэндумам па гэтым пытанні. У гэтым сэнсе расяяне зноў расчараваныя палітыкай Лукашэнкі. Зноў ён намагаецца абмінуць націск Крамля, каб пазбегнуць павелічэння палітычнага ўплыву на яго рэжым. Падкрэслю, менавіта палітычнага ўплыву, бо ў вайсковай сферы, Расія мае значна большы ўплыў, чым у выпадку палітычнага ладу ў беларускай дзяржаве.

Нагадаем, пра геапалітычная палажэнне Беларусі перад абліччам магчымага ўварвання пуцінскай Расіі ва Украіну мы гутарылі з польскай палітолагам, прафесарам і колішнім прарэктарам Нацыянальнай акадэміі абароны Польшчы Агнешкай Легуцкай.

Слухайце аўдыё! 

эж

Канада адправіла ва Украіну сваіх спецназаўцаў

18.01.2022 15:33
Элітнае падраздзяленне мае спыніць любую магчымую агрэсію Расіі супраць Украіны, а ў выпадку такой агрэсіі забяспечыць эвакуацыю канадскіх дыпламатаў.

П. Усаў: Расійска-беларускія вучэнні могуць закончыцца стварэннем вайсковай базы

19.01.2022 11:13
З іншага боку, гэта сігнал, што Беларусь знаходзіцца ў сітуацыі, у якой няма выбару.

ЗША асцерагаюцца размяшчэння ядзерных сіл Расіі ў Беларусі

19.01.2022 14:03
У Дзярждэпе асцерагаюцца, што ваенныя з Расіі, якіх перакідваюць у Беларусь, могуць быць выкарыстаныя для нападу на Украіну. У Вашынгтоне папярэджваюць аб пагрозе пастаяннага базіравання ў Беларусі ядзерных сіл РФ.