Уначы ў Польшчу прыбыла група ўкраінскіх уцекачоў з раёнаў, непасрэдна пацярпелых ад ваенных дзеянняў. Гэта жанчыны з дзецьмі і пажылыя мужчыны, якія ўцяклі, бо не вытрымалі пастаяннага страху за сваё жыццё і жыццё сваіх родных. Бежанцы кажуць, што расійскія ракеты разбураюць цывільныя аб'екты, забіваючы людзей і руйнуючы інфраструктуру:
-Я з Мікалаеўскай вобласці. Мне 73 гады. Нас так бамбілі, што ні камунікацыі, ні вады, усе крамы былі зачыненыя. Расіяне абстрэльваюць вёскі, страляюць усюды, не звяртаючы ўвагі ні на людзей, ні нават на дзяцей. Гэта вельмі балюча, вельмі.
Паводле Польскай памежнай службы, усяго з 24 лютага ў Польшчы знайшлі прытулак больш за 2,5 мільёна ўкраінцаў.
IAR /аз