Беларуская Служба

У Стамбуле адбудзецца чарговы раунд мірных перамоваў паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі

29.03.2022 07:31
У нядзелю ў тэлефоннай размове з Пуціным Эрдаган заклікаў да спынення агню ва Украіне і паляпшэння гуманітарных умоў.
Сцяг ТурцыіFoto: pixabay/sevgi001453d

У Турцыі павінны пачацца мірныя перамовы паміж украінскай і расійскай дэлегацыямі. Перамовы пройдуць у палацы Дaлмабахчэ ў Стамбуле. Украінская дэлегацыя прыбыла ў Турцыю ўчора ўвечары, пра гэта паведаміла турэцкае выданне Sabah.

Паводле міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, самай амбіцыйнай мэтай Кіева на перамовах з Крамлём на гэтым тыдні з'яўляецца дасягненне пагаднення аб спыненні агню.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што перад перамовамі ў Стамбуле правядзе перамовы з украінскай і расійскай дэлегацыямі. У тэлефоннай размове з Пуціным у нядзелю Эрдаган заклікаў да спынення агню ва Украіне і паляпшэння гуманітарных умоў.

IAR /аз

Украіна і Расія ўзгаднілі дзевяць «гуманітарных калідораў»

23.03.2022 09:45
На жаль бакі не дамовіліся аб эвакуацыі жыхароў Марыупаля, які знаходзіцца пад пастаянны расійскім абстрэлам.

Дагэтуль 38 краінаў перадалі Украіне гуманітарную дапамогу

23.03.2022 19:34
Маштаб дапамогі Украіне беспрэцэдэнтны, лічыць намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі.

Мэр Марыупаля: Вораг спрабуе сцерці Марыупаль з твару зямлі разам з яго жыхарамі

27.03.2022 08:31
Вораг спрабуе заблакаваць Чарнігаў і ўзяць Марыупаль, паведаміў у нядзелю Генштаб Узброеных сіл Украіны.