Беларуская Служба

Пасля вучэнняў НАТА англійскія танкі застануцца ў Польшчы

02.05.2022 13:24
Вялікабрытанія прапанавала механізм, паводле якога брытанскія танкі Challenger 2, могуць быць перададзены Польшчы.
Brytyjski czołg podstawowy Challenger 2
Brytyjski czołg podstawowy Challenger 2 flickr/Defence Images

У Польшчы пройдуць вучэнні НАТА з удзелам брытанскай баявой групы, у склад якой таксама ўваходзяць эскадрыллі танкаў. «Наша прапанова прадугледжвае пакінуць частку гэтай групы ў Польшчы», – паведаміў намеснік міністра абароны Вялікабрытаніі Джэймс Хэпі ў гутарцы з выданнем Gazetа Polska Codziennie

Польшча пацвярджае перадачу сваіх танкаў Т-72 ва Украіну, а Вялікабрытанія прапанавала механізм, паводле якога брытанскія танкі Challenger 2, могуць быць перададзены Польшчы. Намесніка міністр запыталі, як будзе выглядаць гэты працэс.

«У Польшчы хутка пройдуць буйныя вучэнні НАТА Defender 22. У гэтых вучэннях павінна прыняць удзел брытанская баявая група, у склад якой уваходзяць танкавыя эскадрыллі. Наша прапанова прадугледжвае пакінуць частку гэтай баявой групы ў Польшчы», – патлумачыў англічанін. З ягоных слоў, «гэтыя танкі будуць цалкам экіпіяваныя, укамплектаваныя брытанскімі экіпажамі з адпаведнымі боепрыпасамі, гатовыя да дзеяння».

Джэймс Хэпі адзначыў, што «на дадзены момант Вялікабрытанія перакінула значную частку сваіх танкавых сіл ва Усходнюю і Паўночную Еўропу, тры ці чатыры эскадрыллі таксама дыслакуюцца ў Эстоніі». «Гэта звязана з нашым пачуццём салідарнасці з нашымі саюзнікамі. На нашу думку, зараз не час, каб спакойна сядзець у Заходняй і Паўночнай Еўропе, у месцах, далёкіх ад непрыемнасцяў. Для нас гэта час, калі мы павінны адпраўляць ва Украіну ці нашым саюзнікам на ўсходнім флангу НАТА ўсё, што ў нас ёсць і што можа быць карысным», – заявіў намеснік міністра абароны Злучанага Каралеўства падчас размовы з журналістамі Gazetа Polska Codziennie.

эж

Польшча перадала Украіне больш за 200 танкаў Т-72 і некалькі дзясяткаў БМП

29.04.2022 08:41
Варшава перадала Украіне абсталяванне на 7 мільярдаў злотых.

Міністры замежных спраў Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі хочуць большай прысутнасці NATO ў рэгіёне

29.04.2022 13:14
Міністры абмеркавалі магчымасці далейшага павышэння прыхільнасці міжнароднай супольнасці да падтрымкі Украіны.