Беларуская Служба

Расія зноў пазбегла банкруцтва

03.06.2022 14:45
Пры гэтым было запушчана страхаванне ад неплацежаздольнасці.
.   .
У. Пуцін і С.Шойгу PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Тэхнічнае банкруцтва Расіі зноў адкладзена. Праўда, Масква своечасова не выплаціла абавязацельствы, але ў выніку грошы былі пераведзеныя на рахункі крэдытораў у 30-дзённы льготны перыяд.

Расія павінна была выплаціць свае абавязацельствы да 4 красавіка. Санкцыі, уведзеныя Захадам, перашкодзілі гэтаму працэсу. Аднак, нягледзячы на праблемы, Крэмль зрабіў гэта 2 траўня. Такім чынам атрымалася пазбегнуць тэхнічнага банкруцтва. Грошы былі пералічаныя на рахункі крэдытораў на працягу 30-дзённага льготнага перыяду, тлумачыць Rzeczpospolita.

Нягледзячы на гэта, інвестары патрабуюць 1,9 млн долараў пені за амаль месяц пратэрміноўкі плацяжу. Больш за тое, было запушчана страхаванне ад неплацежаздольнасці.

ав

ЕЗ увёў шосты пакет санкцый супраць Расіі. «Сбербанк» адключаны ад SWIFT

03.06.2022 12:36
Аднак з пад эмбарга былі выведзеныя нафтаправоды, каб Вугоршчына, Чэхія і Славаччына змаглі і ў далейшым купляць расійскую нафту.