Беларуская Служба

Аляксандр Мілінкевіч: Акрамя мірных спосабаў у беларусаў няма іншых варыянтаў

09.08.2022 12:31
Жнівень 2020 году – мае агромністае значэнне для гісторыі Беларусі, кажа палітык.
Аўдыё
  • Аляксандр Мілінкевіч: Акрамя мірных спосабаў у беларусаў няма іншых варыянтаў
Аляксандр МілінкевічАўтар: Serge Serebro, Vitebsk Popular News - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9669572

Акрамя мірных спосабаў у беларусаў няма іншых варыянтаў для дасягнення дэмакратычных суверэнных зменаў, лічыць беларускі палітык, колішні кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч.
Жнівень 2020 году – мае агромністае значэнне для гісторыі Беларусі.

-Гэта падзея велізарнага значэння ў нашай гісторыі. Ёсць людзі, якія расчараваліся, ім хацелася, каб перамога была з першага разу і адразу. Але гэта не першы раз, рэвалюцыя доўжыцца гады, былі іншыя спробы зрабіць Беларусь еўрапейскай. Зроблены крок неверагоднай сілы. Мы паверылі самыя ў сябе, у нас паверыў свет.

Як раз у Вільні прадстаўнікі палітычных і грамадскіх структур дыскутуюць на тэму, што рабіць далей для дасягнення чаканай перамогі. Якія крокі, паводле Вас, павінны быць прадпрынятыя, у якім напрамку павінна ісці беларускае грамадства і палітычныя лідары.

-Гэта натуральна, што на пачатку быў велізарны ўздым, неверагодная атмасфера, якая выклікала думкі, што вось-вось рэжым руне. Гэта было хутчэй у людзей, якія ўпершыню прыйшлі ў дэмакратычны рух. Зразумела, што акрамя мірных спосабаў у нас няма іншых варыянтаў. А мірным спосабам гэтую ўладу з дубінкамі і АМАПАМ не пераможаш. Бывае, што сітуацыя саспявае, як склалася ў 2020 годзе. Ніхто не чакаў, але так склаліся абставіны. Я лічу, што трэба засяродзіцца не над тым, каб паўтарыць 2020 год. Сёння гэта немагчыма. Можна зрабіць шмат чаго іншага. Шчыра кажучы, мы не гатовыя да дэмакратыі. Мы не маем палітычнай культуры, мы не ведаем, як гэта было ў іншых краінах. Нам трэба бесперапынна вучыцца, займацца асветай. Я супраць вайсковых дзеянняў. Гэта лепшы падарунак Крамлю. Крэмль – самы страшны вораг для Беларусі ў сэнсе незалежнасці. Мы павінны думаць не толькі пра свабоду, але каб Беларусь была таксама суверэннай дзяржавай. Калі мы пачнем нейкія вайсковыя чыны, то мы загубім справу.

Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

ав


«Мы не мяса!» У Варшаве адкрылася выстава плакатаў «Бел-чырвона-белы» (ФОТА)

09.08.2022 15:22
Гэта выстава плакатаў, якія ўдзельнічалі ў аднайменным конкурсе на плакат, прысвечаны падзеям жніўня 2020 году.

Святлана Ціханоўская стварае пераходны кабінет

09.08.2022 15:57
Гэта калектыўны выканаўчы орган які будзе працаваць на вызначаныя мэты.