Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская стварае пераходны кабінет

09.08.2022 15:57
Гэта калектыўны выканаўчы орган які будзе працаваць на вызначаныя мэты.
.
..

Святлана Ціханоўская стварае пераходны кабінет. Гэта калектыўны выканаўчы орган які будзе працаваць на наступныя мэты:

-абараняць незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь;
-прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі;
-ажыццявіць фактычную дэакупацыю Беларусі;
-аднавіць канстытуцыйныя законнасць і парадак;
-распрацаваць і рэалізаваць меры па спыненню незаконнага ўтрымання ўлады, забяспечыць транзіт улады з дыктатуры ў дэмакратыю;
-стварыць умовы для правядзення чэсных і дэмакратычных выбараў.
-распрацоўваць і выконваць рашэнні неабходныя для дасягнення дэмакратычных перамен у Беларусі. У выніку гэтага павінны быць вызваленыя ўсе палітвязня.

Прадстаўніком кабінета па транзіце ўлады прызначаны Павал Латушка, прадстаўніком па аднаўленні правапарадку – Аляксандр Азараў, прадстаўніком па замежных справах – Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы – Валерый Сахашчык.

ав

Беларуская апазіцыя яднае высілкі ў барацьбе з рэжымам

08.08.2022 15:37
8-9 жніўня ў Вільні праходзіць Канферэнцыя Новая Беларусь, мэта якой «спыніць спрэчкі паміж дэмакратычнымі сіламі ды працаваць разам».

Ціханоўская: «Мы знаходзімся ў новай рэальнасці, у якой трэба змагацца за само існаванне нашай краіны»

09.08.2022 13:09
Канферэнцыя, верагодна, паклала пачатак рэфармаванню Каардынацыйнай рады і стварэнню Супольнага часовага ўрада.