Беларуская Служба

У нядзелю 50 імігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю

19.09.2022 15:46
У ліпені і жніўні Польская памежная служба зафіксавала каля 900 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Беларусі з Польшчай. 
-
Польска-беларуская мяжафота: Памежная служба

У нядзелю 50 імігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу праз мяжу з Беларуссю, паведамляе партал Niezależna. Больш за 14 чалавекам удалося перакрочыць граніцу праз памежную раку Свіслач. Гэта былі грамадзяне Ірану і Конга.

Акрамя таго, 13 чалавек спрабавалі пераадолець металічны плот, які быў нядаўна пастаўлены Польшчай. Гэта ім не ўдалося і яны вярнуліся назад.
Памежнікі таксама затрымалі так званага кур’ера, які дапамагаў нелегалам. Грамадзянін Азербайджана перавозіў ад мяжы пяць сірыйцаў.

У ліпені і жніўні Польская памежная служба зафіксавала каля 900 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы Беларусі з Польшчай. Ад пачатку верасня такіх спроб было амаль 750, інфармуе партал.

вс