Беларуская Служба

Аджэй Дуда: Украіне патрэбна больш танкаў

12.01.2023 14:02
Анджэй Дуда паведаміў, што Польшча вырашыла перадаць Украіне роту танкаў Leopard, але ў кааліцыі з іншымі краінамі.
Аўдыё
  • Аджэй Дуда: Украіне патрэбна больш танкаў
   , , 11  2023 .
Украінцы вітаюць польскага прэзідэнта, Львоў, 11 студзеня 2023 г. Крыніца: PAP/Jakub Szymczuk/KPRP

Прэзідэнт Анджэй Дуда запэўніў, што будзе дамагацца, каб як мага больш краін далучылася да кааліцыі, якая перадасць ва Украіну танкі заходняй вытворчасці. 11 студзеня кіраўнікі Польшчы, Украіны і Літвы падпісалі ў Львове сумесную дэкларацыю прэзідэнтаў Люблінскага трохкутніка. Падчас візіту ва Украіну Анджэй Дуда паведаміў, што Польшча вырашыла перадаць Украіне роту танкаў Leopard, але ў кааліцыі з іншымі краінамі.

Пасля вяртання ў Польшчу падчас сустрэчы з журналістамі ў аэрапорце Ясёнка пад Жэшувам прэзідэнт Дуда заявіў, што танкаў ва Украіне павінна быць больш, каб стварыць з іх падраздзяленне большае за роту:

-У будучыні Украіна таксама павінна мець магчымасць ствараць танкавыя брыгады і больш буйныя злучэнні. Вялікая ваенная адзінка будзе мець большае значэнне ў абароназдольнасці Украіны. Мы намагаемся, каб заходняя зброя натаўскіх стандартаў трапіла на узбраенне ўкраінскай арміі.

Размова ідзе пра дзясятак машын нямецкай вытворчасці. У цяперашні час польскае войска мае на ўзбраенні 249 танкаў Leopard. Амаль 150 танкаў – гэта больш старая версія – Leopard 2A4. У сваю чаргу больш за 100 танкаў з'яўляюцца навейшай версія 2А5. Старыя танкі ў выніку падпісанай некалькі гадоў назад дамовы аб мадэрнізацыі, паслядоўна змяняюцца і пераабсталёўваюцца ў больш сучасную версію.

Прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер заявіў, што перадача танкаў украінскім узброеным сілам – гэта спосаб падтрымаць Украіну ў яе барацьбе супраць агрэсіі Расіі:

-Мы хочам аказаць націск на іншыя дзяржавы, каб яны павялі сябе аналагічным чынам. Калі мы не абаронім незалежную Украіну, то станем новай асноўнай мэтай агрэсіі. Аб гэтым трэба сказаць прама. Калі Украіна прайграе, то прайграе таксама Польшча, якая будзе наступнай мэтай Расіі, а затым Літва, Латвія і Эстонія, таму мы патэнцыйна знаходзімся на бліжэйшай лініі фронту. А каб Украіна перамагла, ён патрэбныя ўзбраенні. Такі палітычны націск, як і ў выпадку СПА Patriot, можа паўплываць на тое, што іншыя еўрапейскія краіны далучацца да гэтых дзеянняў.

Што тычыцца аналагічных жэстаў з боку іншых саюзнікаў па НАТА, у прыватнасці, ЗША, то прэс-сакратар Белага дома, адказваючы падчас прэс-канферэнцыі на пытанне Польскага Радыё аб перадачы Украіне заходніх танкаў, запэўніла, што ЗША будуць падтрымліваць Украіну да таго часу, пакуль гэта будзе неабходна.

Там аднак не ўдакладнілі, ці падтрымлівае прэзідэнт ЗША Джо Байдэн стварэнне міжнароднай кааліцыі для адпраўкі танкаў ва Украіну, да чаго заклікае Польшча, і ці разглядае ён магчымасць перадачы танкаў Abrams. Прэс-сакратар Белага дома дадала, што пакуты ўкраінскага народа «неймаверныя» і сказала, што яна ўзрушана вялікай мужнасцю ўкраінцаў, якія змагаюцца з расійскай агрэсіяй.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўжо падзякаваў Польшчы і Літве за падтрымку і за перадачу вайсковай тэхнікі. Аб пастаўках танкаў і зенітных сістэм прэзідэнты Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа паведамілі падчас сустрэчы з Зяленскім у рамках Люблінскага трохкутніка.

Таксама ў рамках сустрэчы прэзідэнты Польшчы і Украіны наведалі ў Львове Мемарыял львоўскіх арлятаў – польскіх абаронцаў гораду ад украінскіх войскаў у 1918 годзе і бальшавіцкіх захопнікаў у 1920 г. Вяртаючыся з саміту прэзідэнтаў дзяржаў Люблінскага трохкутніка, прэзідэнт адзначыў, што разам з Уладзімірам Зяленскім таксама ўшанаваў памяць украінцаў, якія загінулі, абараняючы Радзіму ад Расіі пачынаючы з 2014 года, і тых, хто таксама загінуў раней, абараняючы тагачасную Польшчу. «Гэта вельмі важны, сімвалічны момант», – адзначыў прэзідэнт Польшчы:

-Мы ведаем, як часта складаныя адносіны паміж нашымі народамі, усё, што адбываецца апошнім часам, тое вялікае сэрца, якое палякі аддавалі і аддаюць, аказваючы падтрымку нашым украінскім суседзям, у тым ліку, тым, якія знайшлі бяспечны прытулак у Польшчы. Гэта ўмацоўваецца жэстамі дружбы, спасыланнем да агульнай традыцыі і агульных элементаў гісторыі – братэрства і ўзаемаразумення агульнай гісторыі. Гэтыя элементы надзвычай важныя і спадзяюся, што на іх будзе будавацца дружба паміж нашымі народамі.


Прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Украіны Уладзімір Зяленскі ўсклалі вянкі да мэмарыялу Львоўскіх арлят, Львоў, 11 студзеня 2023 г. Прэзідэнты Польшчы Анджэй Дуда і Украіны Уладзімір Зяленскі ўсклалі вянкі да мэмарыялу Львоўскіх арлят, Львоў, 11 студзеня 2023 г.

Доказам такіх адносінаў стала тое, як жыхары Львова, сярод якіх зараз напэўна нямала вымушаных перасяленцаў з іншых краін віталі Польшчы ў асобе прэзідэнта гэтай краіны. На ўражальных відэароліках, апублікаваных у Twitter Канцэлярыі прэзідэнта Польшчы, бачна, што ўкраінцы з вялікім энтузіязмам сустракалі Аджэя Дуду поціскамі рук і сумеснымі фотасесіямі, радаснымі воклічамі і апладысментамі, а таксама словамі падзякі.

Дэкларацыя, якую падпісалі ў Львове прэзідэнты Люблінскага трохкутніка, датычыць супольнай гісторыі польскага, украінскага і літоўскага народаў. У ёй падкрэслівалася, што гэтыя тры краіны разам сутыкнуліся з агрэсіяй з усходу, у тым ліку падчас Студзеньскага паўстання 1863-63 гг., пра што гаворыцца ў дакуменце.

Саміт у Львове адбыўся напярэдадні 160-годдзя выбуху паспалітага паўстання супраць расійскага тыраніі і прыгнёту, вядомае ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага. У пераліку краін і народаў натуральна не ставала Беларусі, але воляй гісторыі беларуская дзяржава, увасобленая рэжымам Лукашэнкі стаіць на баку гістарычнага зла – адвечнай агрэсіі з усходу.

Слухайце аўдыё! 

pr/pap/iar/эж

Польская САУ «Краб» на ўкраінскай перадавой – сучасная артылерыя на полі бою (ФОТА + ВІДЭА)

24.11.2022 05:11
Украінцы пазітыўна выказваюцца пра самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» польскай вытворчасці.

Якую тэхніку і ўзбраенне Польшча пастаўляе ва Украіну (ФОТА + ВІДЭА)

01.12.2022 16:16
«Краб», «Пёрун», баявыя і разведдроны – гэта толькі частка з шырокага спісу польскай тэхнікі і ўзбраення, якія дапамагаюць украінцам змагацца з захопнікамі.

Германія перадала Украіне ракеты для сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T

15.12.2022 19:43
IRIS-T SLM лічыцца адной з самых дасканалых сістэм СПА ў свеце, якіх нават няма на ўзбраенні Бундэсвера.

Рамштайн-8: Дзмітрый Кулеба чакае ад Захаду перадачы танкаў для УСУ

04.01.2023 14:13
У гэтым годзе Украіна павінна атрымаць такое ўзбраенне, якое не магла атрымаць у мінулым годзе.