Беларуская Служба

Трамп закрывае Сіліконавую даліну для іншаземцаў

27.05.2020 11:07
Белы дом вырашыў адстойваць працоўныя месцы ў прэстыжных галінах такіх як ІТ і навуковых цэнтрах для амерыканцаў, – паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneSUWIT NGAOKAEW/Shutterstock.com

Дональд Трамп прыкладае намаганні, каб прыпыніць праграму працоўных візаў для гэтак званых «белых каўнерыкаў», то бок высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Амерыканскі прэзідэнт імкнецца абараняць працоўныя месцы для амерыканцаў, якія, паводле яго слоў, не горшыя за замежных спецыялістаў.

Абмежаванні тычацца выдачы візы H-1B. Гэтую візу выдаюць даследчыкам, у якіх ёсць навуковы тытул. Аб візе для дадзенага чалавека звяртаецца працадаўца, і ён аплочвае ўсе кошты з гэтым звязаныя. Увесь працэс вельмі складаны. Віза дзейнічае няпоўныя тры гады, але можна яе прадоўжыць на наступныя два гады.

Штогод візу H-1B атрымлівае 90 тысяч чалавек. Бальшыня з іх -65% – атрымлівае запрашэнне амерыканскага сектара ІТ і працуе ў Сіліконавай даліне.

Паводле дадзеных за 2018 г. найбольш віз H-1B атрымалі ўраджэнцы Індыі – 56%, на другім месцы кітайцы – 8,5%, а на трэцім спецыялісты з Паўднёвай Карэі – 7%. Палякі ў гэтым спісе знаходзяцца за першай дваццаткай нацыянальнасцей, якія атрымалі амерыканскую візу H-1B.

У выніку абмежаванняў на амерыканскім рынку працы найвялікшыя страты пацерпіць сфера ІТ і навуковая галіна звязаная з вынаходніцтвам новых лекаў.

Амерыканскія арганізацыі бізнесу і навуковыя інстытуты заяўляюць, што будуць змагацца супраць забароны на працу ў ЗША высокакваліфікаваных спецыялістаў.

яс/Trump zamyka Dolinę Krzemową dla obcokrajowców