Беларуская Служба

У колькі абыходзіцца прэзідэнцтва Анджэя Дуды

27.05.2020 15:16
Больш за 880 млн злотых ($217 млн) за пяць гадоў выдаткаваў прэзідэнт Анджэй Дуда і яго канцылярыя.
Прэзідэнцкая пара Анджэй Дуда і Агата Корнхаўсэр ДудаKancelaria Prezydenta/Twitter

Ягоны папярэднік Браніслаў Камароўскі за апошні год прэзідэнцтва выдаткаваў 163,5 млн злотых ($40 млн), Анджэй Дуда на 2020 запланаваў 200 млн ($50 млн). Тэрмін паўнамоцтваў абодвух прэзідэнтаў канчаецца ў пятым месяцы году. За падвядзенне вынікаў выдаткаў тэрміну Дуды да міністэрства фінансаў звярнуліся дэпутаты апазіцыйнай кааліцыі «Левых».

З атрыманых дакументаў вынікае, што расходы з году ў год павялічваліся. Спачатку ў 2015 годзе было 164 млн, у 2018 выдаткі раптоўна прыспешылі, у 2019 – 190 млн, і ў 2020 амаль 200 млн злотых.

 Gazeta Wyborcza дакладна вывучала расходы прэзідэнта Дуды за 2018 год і вызначыла, што закладкі да кніжак каштавалі 38 тыс. злотых ($9 тыс.), а шалікі і хусткі першай лэдзі Агаты Дуды – 18 тыс. ($4,5 тыс.), пёравыя ручкі – 158 тыс. ($39 тыс). У выніку гэтай публікацыю, дакументы аб тэндарах канцылярыі былі засакрэчаныя.

Прэзідэнцкі міністр Павал Муха ў адказ на крытыку выдаткаў сцвердзіў, што «актыўнае і дынамічнае прэзідэнцтва вымагае выдаткавання пэўных фінансавых сродкаў».

яс/Apaszki Agaty Dudy kosztowały 18 tysiecy złotych