«На ўсходнім флангу НАТА будуць створаны баявыя групы і прыняты канкрэтныя рашэнні, якія дазволяць неадкладна павялічыць патэнцыял гэтых груповак у выпадку пагрозы да памеру брыгады», – заявіў амбасадар Польшчы ў НАТА Томаш Шаткоўскі у інтэрв'ю выданню Gazeta Polska Codziennie.
Амбасадар на пытанне газеты аб тым, як рашэнні, прынятыя на саміце ў Мадрыдзе, павысяць бяспеку Польшчы, адзначыў: «Мы чакаем, што пагрозы будуць дакладна вызначаны, асабліва з боку Расіі, што стане асновай для прыняцця канкрэтных дзеянняў па ўмацаванні ўсёй сістэмы абароны Альянсу».
Як падкрэсліў палітык, у гэтым плане «мы ў першую чаргу імкнемся да ўмацавання калектыўнай абароны і прызнання стрымлівання і абароны галоўнай задачай НАТА».
Амбасдара Шаткоўскі дадаў, што на практыцы гэта будзе ўключаць змяненне формулы прысутнасці сіл НАТА на ўсходнім флангу. «На ўсходнім флангу НАТА будуць створаныя баявыя групы і прыняты канкрэтныя рашэнні, якія дазволяць неадкладна павялічыць патэнцыял гэтых груповак у выпадку пагрозы да маштабу брыгады», – растлумачыў ён. Гэта будзе дасягнута шляхам абʼяднання перадавой прысутнасці ў больш шырокім, чым раней, маштабе, «але таксама шляхам разгортвання тэхнікі і выдзялення сіл, якія будуць гатовыя да разгортвання на ўласных базах».
Ён адзначыў, што новая стратэгічная канцэпцыя НАТА «будзе наўпрост вызначаць Расійскую Федэрацыю як прамую, ключавую і доўгатэрміновую пагрозу для саюзнікаў і Альянсу».
Шаткоўскі, адказваючы на пытанне штодзённіка, як выглядае цяпер працэс перакідкі новых баявых груп НАТА ў іншыя краіны, адзначыў, што Альянс вырашыў стварыць баявыя групы ў іншых краінах усходняга флангу: Балгарыі, Славаччыне, Румыніі і Вугоршчыне.
«Такім чынам, разам з наяўнымі ў Польшчы і краінах Балтыі будзе восем баявых груповак», – удакладні дыпламат. Шаткоўскі не выключае, што ў выпадку далейшага пагаршэння сітуацыі з бяспекай на ўсходнім флангу будзе створана больш баявых груп. Размова з амбасадарам Польшчы пры НАТА надрукавала Gazeta Polska Codziennie.
эж