Беларуская Служба

У Гродне прагучаў першы званок у польскіх адукацыйных установах

15.09.2019 13:23
У Польскую грамадскую школу запісалася сёлета каля тысячы вучняў, значна больш, чым год таму.
Аўдыё

У Гродне пасля поўдня прагучаў першы званок для вучняў Польскай грамадскай школы імя Стэфана Баторыя. Адукацыйная ўстанова дзейнічае пры Саюзе палякаў у Беларусі, не зарэгістраванага беларускімі ўладамі.

У Польскую школу запісалася сёлета каля тысячы вучняў, значна больш, чым год таму. Па словах генеральнага консула Польшчы ў Гродне Яраслава Ксёнжэка, расце зацікаўленне вывучэннем польскай мовы. «Нельга гэта патлумачыць толькі тым, што ў Польшчы жывецца лепш, таму людзі хочуць выехаць, вучыцца, працаваць, і таму вывучаюць польскую мову. Гэта больш складаны механізм», – сказаў консул карэспандэнту Польскага радыё.

Учора навучальны год пачаўся ў Гродзенскай грамадскай школе, якая дзейнічае пры польскай адукацыйнай установе Polska Macierz Szkolna. У гэтую школу таксама запісалася больш вучняў, чым летась.

Сёння ў Гродне з беларускімі палякамі сустракаецца міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дарыюш Пянткоўскі.

У. Пац/нг