Беларуская Служба

ЕС выдзеліць на рэгіянальнае развіццё Беларусі 18 млн еўра

18.09.2019 16:12
Праграму аб'ёмам у 18 млн еўра плануецца запусціць у 2020 годзе для Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneartjazz/shutterstock.com

Кіраўнік аддзела праграм супрацоўніцтва прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Беранд дэ Грот падчас сустрэчы 18 верасня з старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандрам Папковым распавёў пра новую праграму ЕС для Беларусі ў галіне рэгіянальнага развіцця і падтрымкі мясцовых ініцыятыў.

Дакумент уключае навучанне мясцовых органаў улады і самакіравання новым практыкам эканамічнага развіцця, у тым ліку фарміраванні стратэгіяў рэгіянальнага развіцця; вызначэнне «кропак росту» у рэгіёнах і фінансаванне праектаў па іх развіццю. Праграму аб'ёмам у 18 млн еўра плануецца запусціць у 2020 годзе для Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, паведамілі ў Савеце Рэспублікі.

«Прыйшоў час выходзіць на больш высокі ўзровень узаемадзеяння ў сферы эканамічнага развіцця», – заявіў Беранд дэ Грот.

У сваю чаргу Аляксандр Папкоў прапанаваў пры падрыхтоўцы праграм ЕС каардынаваць дзеянні для забеспячэння эфектыўнага асваення грантаў.

вс/аев