Беларуская Служба

Галоўны апазіцыянер у сям'і Лукашэнкі - яго малодшы сын

20.10.2019 12:45
Паводле слоў Лукашэнкі, ён не навязвае сыну прафесію, хаця тэму ў сям’і ўжо падымалі.
    ,
Мікалай Лукашэнка пакуль не вырашыў, кім хоча стаць у будучыніфота: Наша Ніва/www.nn.by

«Акадэмію кіравання ён пакуль не ўспрымае. Ён у мяне галоўны апазіцыянер у сям'і», – прыводзіць «Наша Ніва» словы Аляксандра Лукашэнкі пра планы на будучыню яго малодшага сына Мікалая.

Адна са студэнтак спытала кіраўніка дзяржавы, што ён параіць Мікалаю, калі той спытае, куды яму пайсці вучыцца – можа, у Акадэмію кіравання?

– Акадэмію кіравання ён пакуль не ўспрымае. Ён у мяне галоўны апазіцыянер у сямʼі, – усміхнуўся Лукашэнка. – Але можа і прыйдзе вучыцца [ у Акадэмію кіравання], калі паступіць. Я кажу: цябе ж, можа, не возьмуць нават!

Паводле слоў Лукашэнкі, ён не навязвае сыну прафесію, хаця тэму ў сям’і ўжо падымалі.

– Я спрабую растлумачыць, зыходзячы з яго характару… А ў яго характар болей, чым у яго бацькі, лідарскі: калі яму нешта трэба, пакуль ён сам лоб ня разабʼе, будзе ісці да канца, спрачацца… Што ты можаш быць добрым доктарам, настаўнікам, але павінен разумець: працуючы ў калектыве, па меншай меры, на першую пару пад нечым пачаткам табе прыйдзецца камусьці падпарадкоўвацца. Маўчыць. А я яму: а каб падпарадкоўвацца, ты нават прэзідэнту не вельмі…

На гэта, паводле слоў Лукашэнкі, Мікалай яму адказвае, што «ты ж мне не прэзідэнт, а тата».

Мікалаю Лукашэнку 31 жніўня споўнілася 15 гадоў. Ён вучыцца ў 9 класе Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы.

nn/нг