Беларуская Служба

У Аўстрыі для Мікалая Лукашэнкі правялі экскурсію, якую ладзяць падчас візітаў для першых дам

15.11.2019 13:50
Аўстрыйскае выданне «Kronen Zeitung» публікуе падрабязнасці візіту ў Вену кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (2-Р) і федэральны прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен (R) размаўлялі падчас сустрэчы ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі палаца Хофбург, у Вене, Аўстрыя,

Выданне таксама піша, чым у Аўстрыі займаўся Мікалай Лукашэнка, паведамляе Белсат.

Адна з трох буйнейшых газетаў Аўстрыі «Kronеng zaitung» адзначае, што Аляксандра Лукашэнку суправаджала не жонка, а ягоны сын. 15-гадовы Мікалай Лукашэнка часта прысутнічае ў замежных паездках з бацькам і выступае як ягоны магчымы пераемнік.

У той час, калі Аляксандр Лукашэнка быў заняты на перамовах, для Мікалая правялі турыстычную экскурсію, якая, паводле праграмы, нагадвае туры для першых дам падчас дзяржаўных візітаў. Падлетку, у прыватнасці, паказалі сабор Святога Стэфана і мастацка-гістарычны музей.

Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі не першы раз уваходзіць у склад афіцыйных дэлегацыяй. У 2015 годзе, напрыклад, ён прысутнічаў на паседжанні ААН сярод афіцыйнай дэлегацыі з Беларусі.

ав