Беларуская Служба

Лукашэнка будзе ўдзельнічаць у выбарах 2020 года

17.11.2019 15:01
«Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але, калі людзі катэгарычна будуць супраць, я пярэчыць не буду, хоць, вядома, трохі перажываць буду».
.
А. Лукашэнка на выбарчым участку PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

«Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але, калі людзі катэгарычна будуць супраць, я пярэчыць не буду, хоць, вядома, трохі перажываць буду», – заявіў кіраўнік Беларусі пасля галасавання на парламенцкіх выбарах 17 лістапада, перадае Еўрарадыё.

Дакладная дата выбараў прэзідэнта Беларусі яшчэ не прызначаная, аднак крайні тэрмін – канец жніўня 2020 года.

У 2020 годзе заканчваецца пяты прэзідэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі.

Выказаўся кіраўнік Беларусі і пра наступныя выбары, якія павінны прайсці ў 2025 годзе:

«Я можа да 2025 года не дажыву [перахрысціўся]. Хочацца яшчэ пажыць, паглядзець як дзеці малыя будуць расці. Я сінімі пальцамі за прэзідэнцкае крэсла трымацца не буду. Паверце, не такое мяккае гэта крэсла».

эж