Беларуская Служба

«Навагоднія суткі» – падтрымай паштоўкай тых, хто выходзіў за незалежнасць

30.12.2019 10:42
Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы.
       29
Акцыя пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі 29 снежня ў МінскуPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Па ўсёй Беларусі працягваюцца снежаньскія акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Паралельна судзяць актывістаў і актывістак, якія ўдзельнічаюць у гэтых акцыях, тым самым публічна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю і рэалізуюць права на мірны сход. За гэтыя акцыі асудзілі ўжо больш за трыццаць чалавек. Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы.

Па стану на 29 снежня, пакараныя адміністрацыйным арыштам па артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) дзесяць чалавек. Гэтыя людзі рэалізоўвалі свае канстытуцыйныя правы. Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Праваабаронцы прапаноўваюць падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі.

АДРАС ДЛЯ ПАШТОВАК:
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў

г. Мінск, 220089,
завулак 1-й Акрэсціна, 36

На сайце праваабарончага цэнтра «Вясна» можна знайсці інфармацыю пра кожнага затрыманага, а таксама інструкцыю, як правільна напісаць і выслаць паштоўку.

ав