Беларуская Служба

Беларусь пачала купляць расійскую нафту праз трэйдараў

21.02.2020 06:33
Сыравіна пастаўляецца з перавалкай у Літве, кошт нафты не вядомы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by dayamay from Pixabay/CC0

Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.

"Нафта расійская. Але бралі ў трэйдараў і без прэміі. Улічвалі кароткі час пастаўкі", - паведамяе БелТА са спасылкай на прэс-службу "Белнафтахіма".

У "Белнафтахіме" не сталі называць кошт, спаслаўшыся на камерцыйную тайну. "Але можна адзначыць, што расійскі рэсурсаўладальнік на гэтай пастаўцы мог бы зарабіць больш нават без прэміі", - дадалі ў канцэрне.

Як паведамлялася, у студзені ў Клайпедскі порт прыйшло судна з 86 тыс. т нарвежскай нафты для Беларусі. Нафта сорту Johan Sverdrup была прызначана для перапрацоўкі ў ААТ "Нафтан" і дастаўлялася ў Беларусь чыгуначным транспартам.

юл