Беларуская Служба

Мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы адказаў ігуменні Гаўрыіле: «Ніякіх подпісаў..»

22.09.2020 18:19
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніамін паставіў кропку ў канфлікце паміж настаяцельніцай жаночага манастыра ў Гродне ігуменняй Гаўрыілай і япіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.
Аўдыё
  • Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніамін паставіў кропку ў канфлікце паміж настаяцельніцай жаночага манастыра ў Гродне ігуменняй Гаўрыілай і япіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем
   ,
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямінscreen/YouTube

Ігумення Гаўрыіла наладзіла збор подпісаў у жаночым манастыры за адкліканне япіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія, абвінаваціла яго ў нацыяналізме.

Япіскап Арцеміў быў адзіны сярод беларускіх япіскапаў, хто публічна асудзіў насілле над мірнымі пратэстоўцамі і фальсіфікацыю выбараў.
Ігумення ўвесь час з’ўляецца прыхільніцай палітыкі Лукашэнкі і на мінулым тыдні выступіла на жаночым форуме з непрыстойнай крытыкай пратэстоўцаў.

Сёння ў Гродне знаходзіўся новы мітрапаліт Беларускай праваслаўнай царквы Веніамін. Пасля богаслужэння, адказваючы на пытанне вернікаў аб расколе ў Гродзенскай епархіі заявіў: «Ніякіх подпісаў, ніякіх процівапаставенняў – усё. Мы толькі разам, толькі мір. Зараз мы абмяркуем з уладыкам некаторыя царкоўныя пытанні і ўсё».

Мітрапаліт выказаў надзею, каб Гродзенская епархія стала лепшай у Рускай праваслаўнай царве.

Алесь Завіноўскі