Беларуская Служба

МЗС Латвіі і Эстоніі апублікавалі пашыраныя санкцыйныя спісы прадстаўнікоў уладаў Беларусі

25.09.2020 17:17
У пералік увайшлі чыноўнікі з адміністрацыі прэзідэнта, МУС і падведамных устаноў, Мінсувязі і ЦВК – агулам 101 чыноўнік.
У дзень інаўгурацыі службы былі надзвычай жорсткіміPAP/EPA/STR

«Беларускія ўлады не змянілі сваіх адносінаў да мірных пратэстаў. Дэманстрацыі працягваюць дыскрэдытаваць, непрапарцыйна ўжываецца сіла, узмацняецца блакіроўка сайтаў незалежных СМІ, узбуджаюцца крымінальныя справы і канфіскоўваюцца носьбіты дадзеных», – заявілі ў МЗС Латвіі і дадалі, што ў спісе 101 чыноўнік, паведаляе Тэлеграф.

У латвійскі спіс увайшлі прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, міністэрства ўнутраных спраў і падведамных устаноў, міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Цэнтральнай выбарчай камісіі і іншых ведамстваў.

У сваю чаргу ў эстонскі спіс трапілі 98 чалавек, якія, на думку складальнікаў, гулялі «ключавую ролю ў фальсіфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі і ва ўжыванні гвалту супраць мірных дэманстрантаў».

«Мы выказваем сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў Беларусі праз санкцыі. Прэзідэнцкія выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі, а іх вынікі былі сфальсіфікаваныя», – сказаў кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Рэйнсалу.

ав