Беларуская Служба

МУС: З верасня ў Польшчу з'ехалі 10 тысяч беларусаў, ва Украіну – 3 тысячы

21.10.2020 15:24
Пра гэта БелТА распавёў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле яго слоў, ва Украіну з верасня зʼехалі каля 3 тысяч чалавек, а на тэрыторыю Польшчы – каля 10 тысяч чалавек. У Латвію і Літву, па словах Бегуна, не больш за 500 чалавек, перадае Наша Ніва.

Таксама Бягун адзначыў, што «пэўныя асобы выкарысталі гэты ўнутрыпалітычны крызіс для таго, каб звярнуцца з хадайніцтвам аб наданні статусу бежанца, і вельмі часта стваралі так званую інфармацыйную карцінку, каб пацвердзіць, што зʼяўляюцца ахвярамі за свае палітычныя погляды на тэрыторыі Беларусі».

ав