Беларуская Служба

Судовы канвеер працуе без перапынку

27.10.2020 20:00
У Гродне ў абодвух судах – Ленінскім і Кастрычніцкім цэлы дзень разглядаліся адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў пратэстаў: штрафы і арышты.
Аўдыё
  • Судовы канвеер працуе без перапынку
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кастрычніцкім судзе ў спісе на разгляд па адмінстрацыйных справаў па артыкулу 23,34 – 15 чалавек.

Маладога юрыста Вадзіма выклікалі ў міліцыю на падставе таго, што яго твар быў зафіксаваны на відэа, якое міліцыянеры рабілі падчас акцыі. Хлопец выйшаў з суда ўвесь узбуджаны:

-Наша судовая сістэма працуе па ўказцы. Ты прыходзіш сюды, а па табе ўжо справа даўно вырашана.

У ізалятары часовага ўтрымання пратэстоўцаў судзілі праз скайп. Людзі, якія выходзілі, распавядалі, што скайп працуе дрэнна, праўда, вынікі адны і тыя: штрафы і суткі.
Аляксей прасядзеў двое сутак і яго сёння яшчэ асудзілі на 20 базавых велічынь:

-Ну што гэта? Проста фальшыўка, а не суд. Усе ўсё разумеюць, а ніхто нічога не робіць. Людзі нешта робяць, а вось суддзі, АМАП, міліцыя...

Сёння павінны былі судзіць прафесара Варшаўскага універсітэту Алеся Краўцэвіча, але да яго не дайшла чарга, яго яшчэ на ноч пакінулі ў ізалятары.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ