Беларуская Служба

У новым фармаце, па партызанску, прайшла нядзельная акцыя пратэсту ў Віцебску

23.11.2020 08:56
«Сумленныя беларусы губляюць волю і жыццё праз амбіцыі каго?» – рытарычнае пытанне нядзельнай акцыі 22 лістапада.
,
Мінск, вечаровая акцыяСвятаслаў Бруйко/radyjo.net

З самай раніцы ў традыцыйных месцах збору пратэстоўцаў каля ГЦ «Марка-сіці» і «Трыа», а таксама на Плошчы Перамогі дзяжурылі сілавікі. Сярод міліцыянтаў, якія патрулявалі цэнтр горада, было відавочна напружанае становішча.

Традыцыйнай калоны пратэстоўцаў у цэнтры не было, а таксама надвор'е яўна было не на баку сілавікоў. Аднак увечары, пасля адʼезду сілавікоў, людзі, нязгодныя з вынікамі
выбараў і бясконцым гвалтам з боку дзяржавы, выйшлі на вечаровыя прагулкі і «партызанскія» акцыі салідарнасці ў розных раёнах горада.

Акцыі прайшлі ў мікрараёне «Поўдзень», на вуліцы Чарняхоўскага, каля ГЦ «Беларусь». Адзінкавыя пікеты прайшлі і на Маскоўскім праспекце.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск

Пікет на Маскоўскім праспекце Пікет на Маскоўскім праспекце