Беларуская Служба

Жыхар Смаргоні судзіцца з пракуратурай і камісіяй па справах непаўнагадовых

01.12.2020 11:40
Ілля Петуноў абскарджвае папярэджанне пракуратуры і камісіі па справах непаўнагадовых за нібыта неналежнае выхаванне непаўнагадовага сына.
Аўдыё
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/r.classen

Ілля Петуноў быў заўважаны на адной з пратэставых акцый у Смаргоні разам з сваім непаўнагадовым сынам.

За гэта яму было вынесена адразу два папярэджанні: ад пракуратуры і камісіі па справах непаўнагадовых.

Пракурорскае папярэджанне грунтавалася на тым, што на падобных мерапрыемствах «брыдкасловяць і агучваюць лозунгі».

Петуноў не пагадзіўся з гэтым і абскардзіў рашэнне ў абласнога пракурора, але безвынікова, а таму звярнуўся з заявай у суд.

Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў лічыць, што пракуратура вынесла папярэджанне беспадстаўна, бо ў законе падобнага няма.

«У законе фармальна ёсць спасылка на тое, што бацькі павінны клапаціцца пра выхаванне дзяцей, але пракуратура тлумачыць гэта, як ёй выгодна, як патрабуе цяперашні час ад іх».

Відавочна ў судзе пракурорам давядзецца раскрыць статыстыку брыдкаслоўя на акцыях, каб даказаць сваю правату.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ