Беларуская Служба

Даля Грыбаўскайце: Я захапляюся беларусамі

14.01.2021 10:33
Яна прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі грамадскай арганізацыі Blue/Yellow і літоўскай тэлевізіяй LRT TV «Разам да перамогі».
Даля Грыбаўскайцескрыншот з трансляцыі акцыі «Разам да перамогі»

«Я захапляюся беларусамі», – гаворыць былая прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Яна прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі грамадскай арганізацыі Blue/Yellow і літоўскай тэлевізіяй LRT TV «Разам да перамогі».

-Спачатку беларусы мяне вельмі моцна здзівілі, а цяпер я захапляюся іх барацьбой, тым як яны разумеюць сваю будучыню, што яны самыя павінны абараніць сваю свабоду і дэмакратыю. Калі ўсё гэта закончыцца? Вельмі цяжка сказаць. Часамі гэтая барацьба працягваецца вельмі доўга.

Падчас анлайн-маратону гледачам прапанавалася зрабіць ахвяраванні на дапамогу ўкраінскім салдатам, валанцёрам, пацярпелым ад вайны, а таксама змагарам за свабоду ў Беларусі.

ав