Беларуская Служба

Беларусы салідарызуюцца з расіянамі

24.01.2021 08:21
Беларуская апазіцыя выказала салідарнасць з расійскім народам, які так жа, як і беларускі, мірна змагаецца за свае правы. 
 ,
Павал Лутушка, старшыня НАКScreenshot z Zoom

Старшыня Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка выказаў салідарнасць з расійскім народам, які масава выйшаў пратэставаць супраць карупцыі ў Расіі, дамагаючыся вызвалення Аляксея Навальнага.

- Мы выказваем салідарнасць з расійскім народам, які так жа, як і беларускі, мірна змагаецца за свае правы. Мы ўжо бачым - і гэта вельмі важна - што гэтая салідарнасць узаемная. Зараз на вуліцах гарадоў Расіі гучаць лозунгі «Жыве Беларусь» і «Беларусь, мы з табой». А на вуліцах беларускіх гарадоў падтрымліваюць Навальнага і расіян. Так адбываецца, таму што ў нашых пратэстаў ёсць агульнае: улада, якая адарвалася ад рэальнасці. Гэта сапраўдная інтэграцыя знізу.

НАК выступіла з заклікам да расійскіх уладаў вызваліць Аляксея Навальнага.

юл