Беларуская Служба

Асобы аб’ядналіся дзеля мастацтва

27.01.2021 20:21
У Гродне з’явіўся культурніцкі рух, які аб’ядноўвае рэжысёраў, мастакоў, харэографаў, актораў і проста творчых людзей.
Аўдыё
  • Асобы аб’ядналіся дзеля мастацтва
Grodno, Białoruś.
Grodno, Białoruś.Shutterstock

Зараз рух налічвае прыкладна каля 30 чалавек і называецца “Асобы”.

Пераважна гэта звольненыя акторы Гродзенскага драматычнага тэатра, якія падтрымалі пратэсты ў краіне.

Адзін з заснавальнікаў, ВасільКачан, тлумачыць дзеля чаго спатрэбіўся такі рух. “Дзеля таго, каб мы маглі выказваць свае думкі, свае пачуцці, а таксама думкі і пачуцці беларускіх творцаў і не толькі беларускіх у тых умовах, у якіх мы зараз знаходзімся”. Ён распавёў, што да руху далучаюцца творчыя людзі ўсіх напрамкаў мастацтва.

І рух не абмяжоўвае сябе толькі сцэнай. Дарэчы, першай яго акцыяй лічыцца творчы вечар прысвечаны памяці 100 расстраляных паэтаў, які сёлета быў праведзены ў Гродне.

Зараз удзельнікамі руху рыхтуюцца два дзіцячыя праекты, спектакль па жаночай беларускай паэзіі.

У руху няма канкрэтнага лідэра, кожны мае права прапанаваць сваю ідэю.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ