Беларуская Служба

Уплывовая няўрадавая арганізацыя ацаніла незалежнасць судоў у Беларусі на 0 балаў

04.03.2021 13:47
Краіна ў рэйтынгу апынулася на адным узроўні з Узбекістанам, Еменам і Сектарам Газа.
 Freedom House
Лагатып Freedom Houseфота: сайт Freedom House

Амерыканская няўрадавая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Свабода ў свеце». Беларусь у сёлетнім дакладзе па-ранейшаму знаходзіцца ў пераліку несвабодных краін, паведамляе Радыё «Рацыя».

Узровень свабоды ў Беларусі – 11 балаў са 100. Краіна ў рэйтынгу апынулася на адным узроўні з Узбекістанам, Еменам і Сектарам Газа.

У параўнанні з папярэднім годам рэйтынг свабоды ў Беларусі ўпаў на 8 балаў. Палітычныя правы ў Беларусі былі ацэнены на 2 балы з 40, грамадзянскія – на 9 балаў з 60. Незалежнасць судовага працэсу і вяршэнства права ацэньваюцца ў 0 балаў.

вс