Беларуская Служба

Незалежныя беларускія прафсаюзы атрымалі прэмію імя Артура Свэнсана

09.04.2021 15:15
«Яны атрымліваюць узнагароду за сваю бясстрашную барацьбу за дэмакратыю і асноўныя правы прафсаюзаў у перыяд апошняй дыктатуры Еўропы».
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by StockSnap from Pixabay

Міжнародную прэмію імя Артура Свэнсана за абарону правоў прафсаюзаў у 2021 годзе ўручаць незалежнаму прафсаюзнаму руху ў Беларусі, рэпрэзентаванаму Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) і яго сяброўскімі арганізацыямі, перадае "Белсат". 

«Яны атрымліваюць узнагароду за сваю бясстрашную барацьбу за дэмакратыю і асноўныя правы прафсаюзаў у перыяд апошняй дыктатуры Еўропы», – сказана ў звароце.

Узнагароду заснаваў нарвежскі прафсаюз «Industri Energi», сяброўскай арганізацыяй «IndustriALL», і ўключае ў сябе як грашовую прэмію, так і падтрыманне прафсаюзных праектаў.

Таксама ў паведамленні сказана, што пасля прэзідэнцкіх выбараў сітуацыя ў Беларусі пагоршылася, аднак незалежны прафсаюзны рух заняў цэнтральнае месца ў барацьбе з фальсіфікацыяй вынікаў выбараў і ў барацьбе за дэмакратыю: адбылася хваля забастовак, акцыяў і дэманстрацыяў з патрабаваннем адмяніць вынікі выбараў і вызваліць усіх палітычных вязняў.

Сёлета праз эпідэмію каранавіруса цырымонія ўзнагароджання адбудзецца онлайн 16 чэрвеня і будзе даступная для ўсіх.

эж


У Беларусі працягваюцца забастоўкі

30.10.2020 11:45
 Кожнага дня да страйкаў далучаюцца новыя рабочыя.

З мінскага завода імя Вавілава за «палітыку» звольнілі больш за 15 чалавек

11.11.2020 15:34
Усе звольненыя актыўна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю адносна падзей у краіне.

Експерт: У Беларусі не праходзяць вулічныя пратэсты, а дакладна дэмакратычная рэвалюцыя

21.12.2020 13:09
«У лепшым выпадку сітуацыя ў Беларусі нармалізуецца праз 1,5-2 гады».