Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская разлічвае на ЕЗ у якасці пасярэдніка на перамовах з Лукашэнкам

20.04.2021 19:01
Святлана Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць еўрапейскай палітычнай і эканамічнай падтрымкі Беларусі:
.
С. ЦіханоўскаяYoutube.com

У аўторак, 20 красавіка адбылося афіцыйнае адкрыццё дзявятай сесіі Парламенцкай асамблеі «Еўранэст». У ім прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале са Святланай Ціханоўскай. Таксама ў пасяджэнні прынялі ўдзел 60 дэпутатаў Еўрапарламента і па 10 дэпутатаў ад парламентаў краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы ды Украіны).

У сваім выступе Ціханоўская, як паведамляе яе прэс-служба, расказала аб рэпрэсіях і гвалце з боку рэжыму Лукашэнкі, адвольных затрыманнях, катаваннях у турмах і неправамерных судовых прысудах. Яна заклікала краіны Еўразвязу стаць пасярэднікамі ў дыялогу паміж рэжымам і народам, стаць гарантамі абавязацельстваў для бакоў. У сваім выступе Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць еўрапейскай палітычнай і эканамічнай падтрымкі Беларусі:

-План неабходны для таго, каб адбылася трансфармацыя. Акрамя таго, важныя міжасобасныя кантакты і завяршэнне перамоў па пагадненні аб бязвізавым рэжыме. У новай Беларусі Мы хочам, каб грамадзяне свабодна ездзілі ў Еўрапейскі Звяз. Ім таксама павінны быць прапанаваныя праграмы абмену ЕЗ, такія як Erasmus Plus або Horizon Europa.

Аб падрыхтоўцы плана эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі летась заявіла Польшча. Гэтая ідэя была падтрымана лідарамі ЕЗ на снежаньскім саміце, Еўракамісіі было даручана падрыхтаваць план. З тых часоў менавіта Варшава аказвае ціск на Брусель, каб як мага хутчэй дакумент быў прыняты.

iar/эж

У Ціханоўскай лічаць правакацыяй спецслужбаў заявы аб перавароце

18.04.2021 10:20
«Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спецслужбаў РФ і РБ, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША».

Амбасадар Польшчы ў Беларусі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

20.04.2021 15:13
Абмяркоўваліся як пытанні канкрэтнай дапамогі, гэтак і больш доўгатэрміновыя рэчы.