Беларуская Служба

Амбасадар Польшчы ў Беларусі сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

20.04.2021 15:13
Абмяркоўваліся як пытанні канкрэтнай дапамогі, гэтак і больш доўгатэрміновыя рэчы.
         . , . 20  2021 .
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. Вільня, Літва. 20 красавіка 2021 года. Крыніца: Белсат

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў Святлана Ціханоўская 20 красавіка сустрэлася з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім, перадае «Белсат».

На сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя з польскай меншасцю ў Беларусі, закрыццё польскай школы і арышт актывістаў Саюзу палякаў у Беларусі (Анджэя Пачобута, Анджэлікі Борыс ды іншых). Таксама бакі размаўлялі пра падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці ды журналістаў.

«Абмяркоўвалі агулам, якія канфігурацыі рэгіянальнай супрацы могуць быць у доўгатэрміновай перспектыве. Галоўнай ідэяй дыскусіі была роля новай Беларусі ў рэгіёне. Ці гэта месца сустрэчаў? Ці гэта масток паміж Усходам і Захадам? Ці Беларусь як частка Балта-Чарнаморскага альянсу або Люблінскага квартэту?» – паведаміў «Белсату» дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Абмяркоўваліся як пытанні канкрэтнай дапамогі, гэтак і больш доўгатэрміновыя рэчы, падкрэсліў дарадца Вячорка.

эж

Амбасадар Польшчы ў Беларусі: Незалежнасць – гэта каштоўнасць, дарагая кожнаму народу

11.11.2020 07:44
Зварот на беларускай мове амбасадар Міхальскі запісаў з нагоды Дня незалежнасці Польшчы, які адзначаецца сёння, 11 лістапада.

Амбасадар Польшчы ў Беларусі павіншаваў беларусаў з Вялікаднем, прыгадаўшы і палітвязняў

04.04.2021 08:37
Артур Міхальскі асобна звярнуўся да палякаў у Беларусі. У гэты складаны час ён пажадаў ім унутранай моцы і пакою.

Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкале прысудзілі Прэмію імя Льва Копелева за мір і правы чалавека

15.04.2021 11:54
Прэмію ўручылі за мужную барацьбу за дэмакратыю і супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. 

У Ціханоўскай лічаць правакацыяй спецслужбаў заявы аб перавароце

18.04.2021 10:20
«Інфармацыя мае прыкметы правакацыі спецслужбаў РФ і РБ, куды ўцягнулі грамадзян Беларусі і ЗША».