Беларуская Служба

У офісе Ціханоўскай адказалі на заклік Латушкі ўступіць на пасаду прэзідэнта

22.04.2021 13:55
«Мы гатовыя адэкватна рэагаваць на сітуацыю з улікам усіх абставінаў».
Святлана Ціханоўскаяtsikhanouskaya.org

«Мы гатовыя адэкватна рэагаваць на сітуацыю з улікам усіх абставінаў. Гэта рашэнне, якое ў нас заўсёды ў запасе. На найвышэйшым узроўні прэзідэнты, прэм’еры і міністры іншых краінаў ужо прымаюць Святлану Ціханоўскую як лідара Беларусі», – паведамілі Свабодзе ў прэс-службе Святланы Ціханоўскай.

Сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады, лідар Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка выступіў напярэдадні сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі з інфармацыяй пра шэраг дамоваў, якія будуць прынятыя, паводле ягоных звестак: расійская вайсковая база, увод расійскага вайсковага кантынгенту ў Беларусь, дамова аб увядзенні расійскага рубля.

Каб запабегчы страты незалежнасці, Павал Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую, як абранага народам лідара, уступіць у пасаду прэзідэнта Беларусі, правесці інаўгурацыю, прымаць рашэнні як легітымны і дамоваздольны кіраўнік Беларусі.

ав

Павел Латушка заклікаў беларусаў і міжнародную супольнасць падтрымаць пратэст супраць дзеянняў Лукашэнкі, якія пагражаюць незалежнасці Беларусі

19.04.2021 21:19
«Ні адно рашэнне, ні адзін подпіс, ні адна дэкларацыя, якая паставіць пад пагрозу суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, не з'яўляюцца сапраўднымі». 

Латушка заклікае Ціханоўскую ўступіць на пасаду прэзідэнта Беларусі

22.04.2021 12:30
Напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Маскву Павел Латушка заклікаў Святлану Ціханоўскую ўступіць на пасаду прэзідэнта, каб не дапусьціць здачы Лукашэнкам суверэнітэту Беларусі.