Беларуская Служба

Стала вядома імя пятага затрыманага па справе замаху на Лукашэнку

07.05.2021 08:11
Гэта гэта 35-гадовы дальнабойшчык з Нарачы Дзяніс Краўчук, які быў затрыманы 26 красавіка.
 .
Дзяніс Краўчук. Ілюстрацыйны здымакnn.by

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на словы маці Дзяніса Надзеі Міхайлаўны. Затрыманне адбылося ўвечары 26 красавіка. Прыкладна а 18-й гадзіне ў кватэру Краўчукоў прыйшлі больш за дзесяць супрацоўнікаў КДБ.

Дзяніс праходзіць у якасці абвінавачанага па артыкуле 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Тэрмін знаходжання пад вартай працягнуты да 2 месяцаў.

Галоўнай прычынай арышту Краўчука сваякі лічаць той факт, што ён адбываў пакаранне ў адной камеры з Юрасём Зянковічам, якога затрымалі за акцыю пратэсту ў Мядзелі 9 жніўня. Дзяніса затрымалі тады як назіральніка ды прысудзілі 10 сутак арышту. 

26 кастрычніка Краўчук уладкаваўся на працу ў Літву дальнабойшчыкам, у лістападзе з’ехаў туды. 8 красавіка ён прыехаў у Беларусь, каб працягнуць візу.

юл