Беларуская Служба

«Гэта дыскрэдытацыя ўсёй сiстэмы, якую выбудоўвалі 26 гадоў».

12.05.2021 07:04
Народнае антыкрызіснае кіраванне раскрытыкавала прыняты Лукашэнкам дэкрэт аб наданні Радзе бяспекі паўнамоцтваў у выпадку гібелі дыктатара.
Здымак мае ілюстрацыйны характарScreenshot z Youtube.com

Эксперт НАК Міхаіл Кірылюк заявіў, што прыняты дэкрэт супярэчыць Канстытуцыі і  стварае праблемы. Калі сапраўды такі выпадак наступіць, адна група асоб у дзяржаўным кіраўніцтве будзе казаць, што мы павінны выконваць Канстытуцыю, а другая група асоб будзе казаць, што мы павінны выконваць дэкрэт. Гэта можа прывесці ды прававога калапсу, зазначыў эксперт.

Адмысловец падкрэсліў, што дэкрэт ёсць сімптомам хворай сістэмы дзяржаўнага кіраўніцтва. Тое, што для перадачы ўлады трэба прымаць асобныя дэкрэты, гэта яскравы паказчык той нікчэмнай сістэмы, якую выбудоўвалі 26 гадоў запар. Каб перадаць уладу – трэба парушыць Канстытуцыю, якую ты сам і пісаў пад сябе, зазначыў Кірылюк.

юл