Беларуская Служба

Перагледзелі крымінальную справу: замест «хатняй хіміі» паўтары гады калоніі

13.05.2021 18:30
Аргументы Нямеры аб тым, што падчас адбыцця «хатняй хіміі» ён не здзейсніў ніякі парушэння, што ў яго на ўтрыманні 91-гадовая маці, якая не ўстае з ложка, калегія не ўлічыла.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/icedmocha

За выспятак АМАПаўцу падчас акцыі пратэсту ў Гродне 64-гадовы Юзаф Нямера быў асуджаны на 2,5 года «хатняй хіміі». Пасля другой апеляцыі пракурора яму прысудзілі паўтары гады калоніі.

Першая апеляцыя пракуратуры, у якой для падсуднага патрабавалася больш жорсткае пакаранне, абласной калегіяй суддзяў была адхілена.

У другой апеляцыі дзяржабвінаваўца настойваў на тым, што судом не ў поўнай меры быў улічаны характар супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага.

Аргументы Нямеры аб тым, што падчас адбыцця «хатняй хіміі» ён не здзейсніў ніякі парушэння, што ў яго на ўтрыманні 91-гадовая маці, якая не ўстае з ложка, калегія не ўлічыла.

Сам Нямера пасля прысуду практычна не мог гаварыць, у яго ад крыўды цяклі слёзы. Праваабаронца Раман Юргель сказаў пра яго.

«Гэта чалавек сумлення і паболей бы такіх. Ён не мог прайсці, калі б’юць побач жанчыну і чыняць гвалт. Вось ён сябе так і праявіў 6 верасня 2020 года».

Алесь ЗАВІНОЎСКІ