Беларуская Служба

Cуд пачаў разглядаць скаргу Сяргея Ціханоўскага на рашэнне падатковай інспекцыі

13.05.2021 19:07
Ціханоўскі павінен выплаціць у бюджэт 257 тысяч 992 рублі і 72 капейкі. 
Грошы знойдзеныя міліцыяй за канапай на дачы ЦіханоўскагаМУС Беларусі

13 мая ў Гомелі суд пачаў разглядаць скаргу Сяргея Ціханоўскага на рашэнне падатковай інспекцыі аб спагнанні празмернага падатку. Гаворка ідзе пра 900 тысяч долараў, нібыта знойдзеных у чэрвені 2020 года за канапай на дачы Ціханоўскіх.

Міліцыянты праводзілі ператрус з трох гадзін дня да трох ночы. Грошы выявілі каля двух гадзін ночы, толькі падчас трэцяга ператрусу.

Па рашэнні падатковай, Ціханоўскі павінен выплаціць у бюджэт 257 тысяч 992 рублі і 72 капейкі. Ціханоўскі настойвае, што 900 тысяч долараў падкінутыя.

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

На відэа МУС з чэрвеня з-за кадра маці Ціханоўскага кажа, што гэта яе грошы. «Я зарабляла, сын зарабляў» – адказвала яна пасля шматгадзіннага ператрусу міліцыянтам.

яс