Беларуская Служба

У Беларусі аднаўляе актыўнасць прарасейская ваенізаваная арганізацыя «РОО «Белорусское казачество»

05.06.2021 13:56
Надоечы на страйкбольным палігоне «Белы гай» ля Баранавічаў адбыўся сход аб'яднання.
  (  https:vk.comid163560457 , -: https:archive.phjEDmE ).         .
Сцяпан Жарнасек (профіль «укантакце» https://vk.com/id163560457 , вэб-архіў: https://archive.ph/jEDmE ). Сярод казакоў ён вядомы як атаман Жодзінскага казачага аддзелу.https://informnapalm.org/by/bel-kazach/

Пад канец траўня г.г. на страйкбольным палігоне «Белы гай» ля Баранавічаў адбыўся сход аб'яднання, – паведамляецца на сайце InformNapalm.org, які раскрывае таямніцы расійскай гібрыднай вайны.

Сход быў названы «зборамі казачай моладзі». Аб узроўні гэтага сходу можна меркаваць па тым, што на ім прысутнічалі некалькі лідараў казацкіх  груповак Беларусі: Сцяпан Жарнасек, Цімафей Клімчук і Аляксандр Бараноўскі. Апроч таго, на гэтым сходзе выступаў Пятро Шапко – ініцыятар стварэння прарасейскай партыі «Родина», якая, паводле ягоных словаў, мае на мэце «стварэнне ўзорнай рускай дзяржавы».

Як сказана ў адным з апісанняў сходу, ягоныя ўдзельнікі займаліся тактыка-спецыяльнай, медыцынскай падрыхтоўкай ды метадамі выжывання на мясцовасці.

Абʼяднанне «РОО «Белорусское казачество» мае цесныя адносіны з расійскім т.зв. «Саюзам казакоў-воінаў Расіі і замежжа» («СКВРиЗ»).

У 2019 г. у Мінск прыязджаў дэпутат расійскай Дзярждумы, кіраўнік арганізацыі расійскіх казакаў СКВРиЗ Віктар Вадалацкі, які сустракаўся з галоўным атаманам «Белорусского казачества» Мікалаем Улаховічам. Пры гэтым на сустрэчы прысутнічаў першы сакратар расійскае амбасады ў Беларусі Леанід Макураў.
Прадстаўнікі «Белорусского казачества», у тым ліку Сцяпан Жарнасек, прыязджалі ў Маскву на сустрэчу з «калегамі».

«Сабраныя дадзеныя паказваюць, што пад прыкрыццём казачага мерапрыемства можа мець месца стварэнне альбо падрыхтоўка ўжо створанай парамілітарнай групы колькасцю прыкладна 15-20 чалавек. А сувязі казачага аб'яднання (як праз супрацоўніка расійскае амбасады, так і праз дэпутата Дзярждумы) з Расіяй, якае вядзе супраць Беларусі гібрыдную аперацыю, накіраваную на знішчэнне Беларусі, сведчаць аб тым, што гэтая група можа быць выкарыстаная з мэтай сілавога ўстанаўлення «русского мира» ў Беларусі», – чытаем на сайце InformNapalm.org

яс