Беларуская Служба

Андрэй Пачобут заразіўся каранавірусам у зняволенні

11.06.2021 13:43
Пачобута затрымалі па «справе палякаў» вясной бягучага года.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Зняволены журналіст і дзеяч польскай нацменшасці ў Беларусі Андрэй Пачобут, якога трымаюць у жодзінскім СІЗА, перадаў на свабоду, што заразіўся каранавірусам. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Пачобута затрымалі па «справе палякаў» вясной бягучага года.

У канцы мая тры жанчыны, затрыманыя па гэтай справе, – Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава, былі вывезеныя з Беларусі ў Польшчу.
Андрэй Пачобут, а таксама старшыня непрызнанага рэжымам Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, выязджаць з Беларусі адмовіліся.

вс