Беларуская Служба

Улады актыўна прапануюць палітвязням пісаць прашэнні аб памілаванні

12.06.2021 13:36
На палітвязняў, якія адмовіцца пісаць прашэнне, узмоцняць ціск.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Усё больш паступае паведамленняў пра тое, што адміністрацыі папраўчых устаноў прапануюць палітвязням напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Нібыта тыя, хто пагодзіцца, будуць вызваленыя па амністыі. Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, які ў свой час адмовіўся пісаць прашэнне, расказаў, што думае аб гэтым.

- Хто прызнае віну і напіша прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, могуць быць вызвалены па амністыі і да трэцяга ліпеня вярнуцца да хаты. Пасля пакаяння такія людзі будуць мала цікавіць сілавыя структуры, таму што, падпісаўшы пакаянны ліст і тым самым прызнаўшы сваю віну, яны дыскрэдытуюць сябе ў вачах паплечнікаў. Хоць насамрэч гэта можа быць і не так. І гэта будзе свайго роду «прафілактычнай нейтралізацыяй актыўнай часткі насельніцтва». Ціск на тых, хто адмовіцца пісаць прашэнне, павялічыцца. Яны застануцца за кратамі, іх будуць катаваць. Між тым, знакавыя асобы, якія адмовяцца і не падпішуць прашэнне, зробяцца сімваламі барацьбы за вольную Беларусь.

Былы палітвязень таксама адзначыў, што не асуджае тых, хто будзе пісаць прашэнне, бо сам прайшоў за кратамі праз рэпрэсіі.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск