Беларуская Служба

Бюджэт Беларусі за студзень-травень выкананы з дэфіцытам

05.07.2021 09:43
Раней ЕАБР прагназаваў істотнае запаволенне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў другім паўгоддзі гэтага года, а таксама гадавую інфляцыю звыш 9%.
Pomnik Włodzimierza Lenina na Placu Niepodległości w Mińsku
Pomnik Włodzimierza Lenina na Placu Niepodległości w Mińskushutterstock.com/CnOPhoto

Бюджэт сектара дзяржкіравання Беларусі ў студзені-маі 2021 года выкананы з дэфіцытам у памеры 0,1% ВУП, распавялі ў Еўразійскім Банку развіцця (ЕАБР). Гэты паказчык уключае ў сябе рэспубліканскі бюджэт, мясцовыя бюджэты і дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамляе euroradio.

Адзначым, у мінулым годзе за першыя пяць месяцаў бюджэт склаўся прафіцытным, гэта значыць зараблялі больш, чым трацілі. У гэтым годзе "фармаванне дэфіцыту тлумачыцца нарошчваннем выдаткаў прыкладна на 0,9 адсоткавых пункта ВУП пры невялікім павелічэнні даходаў", — патлумачылі ў ЕАБР.

Вялікія выдаткі ў пачатку года былі звязаныя з ростам капітальных укладанняў і, верагодна, з'яўляюцца следствам падтрымкі асобных дзяржпрадпрыемстваў, адзначылі ў банку.

Раней ЕАБР прагназаваў істотнае запаволенне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў другім паўгоддзі гэтага года, а таксама гадавую інфляцыю звыш 9%. Нацбанк пакуль разлічвае, што кошты па выніках года вырастуць не больш чым на 7%.

эж


Агенцтва Standard & Poor’s ацаніла рызыкі Беларусі ад эканамічных санкцый

01.07.2021 15:11
Рэйтынгавае агенцтва лічыць, што рост ВУП Беларусі ў 2021 годзе складзе 0,5%.

Беларусь — у дзясятцы найгоршых для працоўных краін свету

01.07.2021 16:23
Такая ж сітуацыя ў Бангладэш, Бразіліі, Гандурасе, Егіпце, Зімбабвэ, Калумбіі, М'янме, Турцыі, Філіпінах.

У Беларусі ўзнікаюць праблемы з грашовымі пераводамі з-за мяжы

03.07.2021 17:16
Чытач партала хацеў перавесці грошы з Кітая, але яму адмовілі адразу ў двух банках.