Беларуская Служба

Кастусёва вярнулі з турэмнай лякарні ў «Амерыканку»

20.07.2021 11:40
Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года па справе аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі.
КДБ у Мінску Shutterstock.com / kateafter

Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зноў у СІЗА КДБ, паведамляе адвакатка палітыка Інэса Аленская. Кастусёва вярнулі ў "Амерыканку" з турэмнай лякарні, куды ён трапіў праз праблемы з сэрцам, перадае euroradio.

Аленская таксама расказала, што абарона падавала хадайніцтва аб змене меры стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі, але ў задавальненні гэтай просьбы было адмоўлена.

"Кастусёў быў пераведзены з рэспубліканскай бальніцы для асуджаных (СІЗА1) у "Амерыканку" (СІЗА КДБ)", — паведаміла ў аўторак адвакатка.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года па справе аб спробе ваеннага перавароту ў Беларусі. Фігурантамі гэтай справы з'яўляюцца таксама палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст з ЗША Юрась Зянковіч.

2 ліпеня палітыка экстранна шпіталізавалі з СІЗА КДБ у турэмны шпіталь. У яго з'явіліся праблемы з сэрцам, ціскам, ацёкі канечнасцяў, дыхавіца, блытаная свядомасць. 17 начэй ён вымушаны быў спаць на падлозе, пад "шконкай" іншага затрыманага, бо для яго не знайшлося спальнага месца.

У сярэдзіне ліпеня дачка Кастусёва Кацярына расказала, што аналізы паказваюць на падазрэнне ў бацькі анкалагічных захворванняў.

эж

Беларускі КДБ накіраваў за мяжу запыты на экстрадыцыю па «справе аб дзяржаўным перавароце»

09.05.2021 17:50
Аб чыёй менавіта экстрадыцыі просіць КДБ Беларусі, кіраўнік КДБ не паведаміў.

Следства ў «справе аб дзяржперавароце» працягнулі да кастрычніка

20.06.2021 10:21
Пра гэта напісаў родным адзін з фігурантаў крымінальнай справы – старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Паплечнікі атрымалі ліст ад Рыгора Кастусёва: палітык не прызнае віны

03.07.2021 19:24
Палітык абураецца, што рэжымныя тэлеканалы распаўсюджваюць інфармацыю нібыта пра тое, дзе Кастусёў быццам бы прызнаецца ў абвінавачваннях.